Свята-Крыжаўзвіжанская капліца — драўляная праваслаўная капліца ў аграгарадку Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1870-я гадах з дрэва ў гонар вызвалення сялян ад прыгону.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Капліца вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб'ёмам, шатровы дах якога завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі). Франтальны фасад вылучаны арачным праёмам увахода, над якім прафіляваны карніз выгінаецца ў кілепадобную арку з круглай разеткай у тымнапе.

Літаратура Памяць. Дакументальна-гістарычная хроніка Жыткавіцкага раёна. Мн., 1994. С. 240. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленін (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Капліцы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:1863 год у Беларусі