Румынскія цыганы () — агульная назва некалькіх этнаграфічных груп цыганскага паходжання, якія насяляюць тэрыторыю сучаснай Румыніі.

Дэмаграфія Румынскія цыганы (рома) — найбуйнейшая цыганская грамада Еўропы. Перапіс насельніцтва Румыніі 2002 года зафіксаваў у краіне 535 140 цыган (2,5 % насельніцтва краіны)http://www.insse.ro/cms/files/RPL2002INS/vol4/tabele/t4.pdf, трэці па велічыні народ Румыніі пасля венграў. Аднак, паводле звестак Еўрапейскай камісіі ў Румыніі жыве прыблізна 2 500 000 ромаў (12 % насельніцтва).https://commission.europa.eu/system/files/2022-01/eu-citzen_-_type_a_report_-_political_participation_of_the_roma_in_the_eu.pdf Доля і колькасць цыган у Румыніі мае тэндэнцыю да росту за кошт высокага натуральнага прыросту, хоць пасля далучэння краіны да Еўрасаюза міграцыйны адток румынскіх цыган у іншыя краіны Еўропы (Італія, Іспанія, Францыя) рэзка ўзрос, прыводзячы да канфліктаў з мясцовым насельніцтвам гэтых краін. Нягледзячы на іншае паходжанне, этнічныя румыны маюць даўнюю гісторыю сацыяльна-культурных сувязяў з цыганамі, якія аселі ў ніжнім Падунаўі ў ХIII-ХIV стагоддзях.

Дынаміка колькасці цыган паводле перапісаў

цыганы 1956 104 216 (0,6 %) 1966 64 197 (0,3 %) 1977 227 398 (1,0 %) 1992 409 723 (1,8 %) 2002 535 140 (2,4 %)

Неафіцыйныя крыніцы часта кажуць пра традыцыйна высокі ровень недаўліку колькасці цыган у краіне з пэўных прычын, мяркуючы што рэальная колькасць цыган у Румыніі можа вар’іраваць у межах ад 0,7 да 2,5 млн чалавек (ад 3 да 12 % насельніцтва).

Мова Цыганскія мовы і субкультуры пакінулі сляды ў жыцці і побыце румынаў. У сваю чаргу, значная частка цыган Румыніі падпала пад румынізацыю. Цыганскую мову лічаць роднай каля 72 % цыган (галоўным чынам валашскія, радзей балканскія дыялекты), 25 % цыган завуць родным румынскую мову і 3 % іншыя мовы (галоўным чынам венгерскую мову).

З пачатку XXI стагоддзя, дзякуючы высілкам мясцовых асветнікаў (перад усім Г. Сару), міністэрства асветы Румыніі пачало выдаваць падручнікі на цыганскай мове (мова і матэматыка). У падручніках выкарыстоўваецца ўсярэдненая наддыялектная норма на грунце валашскіх дыялектаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Народы Румыніі Катэгорыя:Цыганы