Астрограф (ад — свяціла і — пішу) — тэлескоп для фатаграфавання нябесных аб'ектаў.
Першапачаткова, з часоў вынаходніцтва Галілея, тэлескопы прызначаліся выключна для візуальных назіранняў. У канцы XIX стагоддзя, з вынаходствам фатаграфіі, у астраномію трывала ўвайшоў фатаграфічны метад назіранняў. У факальную плоскасць тэлескопа ўсоўваецца фотапласцінка або, радзей, фотастужка, на якой адбіваліся патрабаваныя аб'екты. Спецыялізаваныя тэлескопы, якія прызначаліся толькі для фатаграфічных назіранняў, атрымалі назву астрографаў або камерМартынов, Д. Я. Курс практической астрофизики. — Москва: «Наука», 1977. — С. 16. — 544 с..
Зараз у якасці фотапрыёмнікаў выкарыстоўваюцца ПЗС-камеры.
У наш час буйныя інструменты прызначаныя ў асноўным для фатаграфічных назіранняў.
Класічныя астрографы, тыповы прадстаўнік якіх — астрограф-рэфрактар Carte du Ciel, мелі фокусную адлегласць каля 3,5 метра, апертуру — 34 сантыметраў; выкарыстоўваліся пласцінкі 13 x 13 сантыметраў з адпаведным полем гледжання 2°10' і маштабам малюнка каля 60" у міліметры. Аб'ектыў — двухлінзавы з мэтай памяншэння храматычнай аберацыіЖ.Ковалевский. Современная астрометрия. — Фрязино: Век 2, 2004. .
У цяперашні час астрографы выкарыстоўваюць для астраметрыі малых планет і камет і для вывучэння лакальных уласных рухаў у зорных скапленнях.
Гл. таксама Астрафатаграфія Астраметрыя
Катэгорыя:Тэлескопы