Генрых Мхітаран (; нар. , Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Арменія) — армянскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Арменіі. Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2012)Почетные граждане Еревана . imyerevan.com.
Біяграфія Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 года ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, вядомы савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасля смерці бацькі Генрых з сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніка».
У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросце 14 гадоў адправіўся на стажыроўку ў бразільскі клуб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразільскаму майстэрству і пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнаніс, Лукас Мора, Аскар, Дэнілсан. З некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае сем моў (армянскую, рускую, украінскую, французскую, англійскую, партугалькую і нямецкую).
6 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»Мхитарян подписал контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com. У складзе каманды ў сезоне 2016/17 стаў пераможцам Лігі Еўропы, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Аякса» (2:0).
У студзені 2018 года ў абмен на Алексіса Санчэса перайшоў у лонданскі «Арсенал»«МЮ» объявил о трансфере Санчеса, «Арсенал» – Мхитаряна. by.tribuna.com. Дэбютаваў за новы клуб 3 лютага 2018 года ў матчы супраць «Эвертана» (5:1), дзе адзначыўся трыма галявымі перадачамі.
У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ромы»"Рома" арендовала у "Арсенала" Мхитаряна. football.by. У жніўні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з «Арсеналам» і стаў іграком «Ромы» на трывалай асновеМхитарян перешел в «Рому». Контракт с «Арсеналом» расторгнут по соглашению сторон. by.tribuna.com.
У ліпені 2022 года, пакінуўшы «Рому» ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з «Інтэрнацыянале»Футбол. Генрих Мхитарян перешел из "Ромы" в "Интер" . pressball.by.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Арменіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Арменіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Пюнік Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ерэвана