Спітакскае землетрасенне (), таксама вядомае як Ленінаканскае землетрасенне () — катастрафічнае землетрасенне магнітудай 6,8-7,2, якое адбылося 7 снежня 1988 года ў 10 гадзін 41 хвіліну па маскоўскім часе (11:41 па мясцовым часе) на паўночным захадзе Армянскай ССР. Магутныя падземныя штуршкі за паўхвіліны разбурылі амаль усю паўночную частку рэспублікі, ахапіўшы тэрыторыю з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. У эпіцэнтры землетрасення — Спітаку — інтэнсіўнасць штуршкоў дасягнула 9-10 балаў (па 12-бальнай шкале MSK-64). Падземныя штуршкі адчуваліся ў Ерэване і Тбілісі. Хваля, выкліканая землетрасеннем, абыйшла Зямлю і была зарэгістравана навуковымі лабараторыямі ў Еўропе, Азіі, Амерыцы і Аўстраліі.
Землетрасенне вывела з ладу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення дашчэнту быў разбураны горад Спітак і 58 сёл; часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер Гюмры), Сцепанаван, Кіравакан (цяпер Ванадзор) і яшчэ больш 300 населеных пунктаўИнформация с сайта www.demoscope.ru. Паводле афіцыйных дадзеных, 19 тысяч сталі інвалідамі, загінулі сама меней 25 тысяч чалавек (паводле іншых дадзеных да 150 тысяч), 514 тысяч чалавек засталіся без прытулку. Увогуле землетрасенне ахапіла каля 40 % тэрыторыі Арменіі. З-за рызыкі аварыі была спынена Армянская АЭС.
Генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў, які знаходзіўся ў той момант з візітам у ЗША, запытаў гуманітарную дапамогу і перапыніў свой візіт, адправіўшыся ў разбураныя раёны Арменіі. У аднаўленні разбураных раёнаў узялі ўдзел усе рэспублікі СССР. 111 краін, улучаючы Ізраіль, Бельгію, Вялікабрытанію, Італію, Ліван, Нарвегію, Францыю, ФРГ і Швейцарыю, надалі СССР дапамогу, падаўшы ратавальнае абсталяванне, спецыялістаў, прадукты і медыкаменты. Была таксама аказана дапамога ў аднаўленчых працах. У рэспубліку прыбыў міністр аховы здароўя СССР Яўген Чазаў. Аказанне дапамогі насельніцтву ўскладнялася тым, што ў пацярпелых гарадах апынуліся разбураны медычныя ўстановы. Так прыкладам у горадзе Спітак параненых звозілі на гарадскі стадыён «Баўм», дзе і аказвалі медычную дапамогу.
Пры даставе дапамогі пабіліся югаслаўскі і савецкі самалёты. Савецкім самалётам быў Іл-76 з палка ваенна-транспартнай авіяцыі, які быў раскватараваны ў г. Панявежыс (Літоўская ССР) і выляцеў з Азербайджана. Прычынай аварыі стала няправільная ўсталёўка ціску на эшалоне пераходу, у выніку чаго самалёт уразаўся ў гаруК катастрофе самолёта Ил-76 в Иране.
10 снежня 1988 года быў абвешчаны ў СССР днём жалобы.
Па рэспубліканскім тэлебачанні са зваротам выступіў Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армянаў Вазген I.
Гл. таксама Ленінаканскае землетрасенне Мінас Карапетавіч Авецісян
Спасылкі
Декабрь 1988 года: трагические дни армянского народа Восстановительные работы в Армении. Константин Б. Серафимов. Записки спасателей, 1988—1996 гг . Землетрясение в Армении 1988—1989 год. Воспоминания очевидца событий. Фотогалерея
Катэгорыя:Землетрасенні Катэгорыя:Гісторыя СССР Катэгорыя:Падзеі 7 снежня Катэгорыя:Снежань 1988 года