Мікала́й Стэ́фанавіч Я́кушаў (нар. , в. Буда, ) — дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Скончыў БСГА ў 1959 годзе.
З 1959 года галоўны аграном, начальнік райсельгасінспекцыі Валожынскага райвыканкама, намеснік старшыні, галоўны аграном калгаса ў Валожынскім, з 1964 дырэктар саўгаса ў Маладзечанскім раёнах. Член КПСС з 1961 года. У 1966-69 гадах выконваючы абавязкі начальніка, начальнік Уздзенскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС.
З 1971 года 1-ы сакратар Уздзенскага райкама, з 1975 года сакратар Мінскага абкама КПБ. З 1981 года — міністр пладовагароднінай гаспадаркі БССР. Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1975—80 гадах.
З 1986 года стаў міністрам хлебапрадуктаў БССР, гэты пост займаў да абвяшчэння незалежнасці Беларусі, а потым захаваў пост ужо ў Рэспубліцы Беларусь«Нарочанский» — и моя заслуга» Татьяна Шахнович. Лучший белорусский хлеб в 90-х появился потому, что перестали ввозить пшеницу .
Вымушаны падаць у адстаўку ў 1994 годзе, паколькі працаваць не дазволілі абставіны сур'ёзнай аварыі.
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Міністры хлебапрадуктаў БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ