Арташа́т — былы старажытны горад у Арменіі, у 2 ст. да н.э. — сярэдзіне 5 ст. н.э. сталіца старажытнай Вялікай Арменіі.
Гісторыя Горад заснаваны каля 176 да н.э. Арташэсам I, які сталіцу дзяржавы з Армавіра перанёс у пабудаваны ім Арташат.
У 58 і 163 н.э. горад быў разбураны рымлянамі, у 364—368 гг. — іранцамі.
Прыйшоў у заняпад у сувязі з пераносам сталіцы Арменіі ў Двін.
Старажытны горад знаходзіўся паблізу сучаснага армянскага горада Арташат.
Гл. таксама Горад Арташат
Літаратура Арташат // С. 506. Arakelyan, Babken N. «Основные результаты раскопок древнего Арташата в 1970-73 гг.,» Patma-Banasirakan Handes 4 (1974).
Спасылкі Encyclopædia Iranica, Artaxata
Катэгорыя:Гісторыя Арменіі Катэгорыя:Сталіцы Арменіі Катэгорыя:Колішнія гарады Арменіі Катэгорыя:Гарады Вялікай Арменіі