Ніл Валер’евіч Ушакоў (; нар. , Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітык, мэр горада Рыга з 1 ліпеня 2009 года да 5 красавіка 2019. У 2006—2009 гг. быў дэпутатам парламента. Старшыня палітычнага аб’яднання «Цэнтр згоды».

Адукацыя Па адукацыі эканаміст. У 1998 годзе стаў першым студэнтам у Латвійскім універсітэце, які атрымаў ступень бакалаўра эканомікі па спецыяльнасці «аналітычная эканоміка».

Жыў і вучыўся ў Даніі у Одэнсэ. У 2002 годзе атрымаў ступень Cand. oecon (магістр па латвійскай сістэме) у Паўднёва-Дацкім універсітэце () па спецыялізацыі «Эканоміка і еўрапейская інтэграцыя». Працаваў у Латвійскім універсітэце на еўра-факультэце.

Палітычная дзейнасць Займаў пасаду мэра Рыгі з 2009 года. Заставаўся мэрам і пасля муніцыпальных выбараў у 2013 і 2017 годзе.

У снежні 2018 года супрацоўнікі Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй правялі серыю затрыманняў сярод кіраўнікоў муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. 30 студзеня 2019 праведзены вобшук па месцы жыхарства Ніла Ушакова. У красавіку 2019 міністр аховы асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Юрыс Пуце выдаў распараджэнне аб адхіленні Ніла Ушакова ад выканання службовых абавязкаў старшыні Рыжскай думы. У распараджэнні Пуце пералічана некалькі парушэнняў, зробленых Ушаковым у якасці мэра Рыгі, а таксама імёны прадстаўнікоў трымальніка долі капіталу муніцыпальнага прадпрыемства Rīgas satiksme. З уступленнем у сілу распараджэння міністра Ушакоў становіцца шараговым дэпутатам Рыжскай думыrus.delfi.lvnashaniva.by.

Выбраны ў Еўрапарламент па спісах ад партыі «Згода», па выніках галасавання, якое прайшло 26 мая 2019, атрымаў дэпутацкую недатыкальнасцьnashaniva.by.

Спасылкі Афіцыйны сайт Ніла Ушакова Блог Ніла Ушакова на сайце «Цэнтра Згоды» Сайт Рыжскай думы Намеснік Рыжскай думы Ніл Ушакоў

Мэр Риги: Идея с санкциями против РФ изначально была провальной

Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі Катэгорыя:Кіраўнікі Рыгі