Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г. Маларыта Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
На вуліцы Чырвонаармейскай. Пабудавана ў 1904—1909 гг. з дрэва на месцы ўніяцкай царквы, якая згадваецца пад 1668 г. (згарэла ў 1904)НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.2, спр. 1933, арк. 57.. У 1992 г. гарэла, але ў наступным годзе адноўлена.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі храма цэнтрычны крыжовы ў плане зруб. Кубападобны цэнтральны аб’ём накрыты пакатым чатырохгранным дахам, завершаным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Вертыкальная дамінанта кампазіцыі створана на галоўным фасадзе — трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца з востраканечным шатром з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя прыдзелы больш нізкія, накрыты двухсхільнымі асобнымі дахамі. Ганак вырашаны двухсхільнай навіссю на 6 слупах, завершанай макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы барабан.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Маларыта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1909 год у Беларусі