Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе.
Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).
Паходжанне Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала. Паводле літоўскай гістарыяграфіі Семяновіч нарадзіўся каля Расейнаў на ЖамойціLietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166 у незаможнай шляхецкай сям’і герба «Астоя»Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182, на думку літоўскіх даследчыкаў, таму ён і называў сябе «літоўскім» шляхцічамEncyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147. Таксама паводле літоўскіх даследчыкаў Семяновіч вучыўся ў Віленскай акадэміі.
Польскія гісторыкі падкрэсліваюць яго належнасць да паланізаванай шляхты.
Паводле версіі беларускіх гісторыкаўЦярохін [артыкул] // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Т. 3. — 1973.«Вялікае майстэрства артылерыі» / М. Ткачоў, А. Бельскі. — (серыя «Нашы славутыя землякі») — Мінск, 1992. — ISBN 5-343-00881-XЭГБ. — Т.6. Ч.1. — С. 286.БЭ у 18 т. — Т. 14., Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны ў Віцебскім ваяводстве, у родзе незаможных князёў СемяновічаўЦярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8., невялікія ўладанні якіх вядомы ў гэтай частцы Падняпроўя ў XIV—XVII стст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча могуць пацвярджаць такую думкуБельскі, Ткачоў, С.10.. Аднак, названы гэтымі даследчыкамі «князь Дзмітр Семяновіч» пад «1393 годам», на праўдзе Дзмітрый Сякіра з роду князёў Друцкіх, уладальнік «двара Быхаў» і «зямлі пустой Дубровенскай», якую нельга атоесніць з Дуброўнай.
Адзначаецца, што з крыніц не вядомы рады Семяновічаў, якія б мелі права на герб «Астоя», і, магчыма, Семяновіч проста купіў права надрукаваць герб у кнізе, каб спрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, магчыма, менавіта з гэтай прычыныБельскі, Ткачоў, С.16..
Беларуская гістарыяграфія XX ст. інтэрпрэтуе сярэднявечна-рэнесанснае азначэнне «літвін» як палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін» меў на ўвазе сваё грамадзянства Вялікага Княства Літоўскага, а не літоўскую нацыянальнасцьБельскі, Ткачоў, С.16,17..
Аспрэчваецца і тоеснасць Казіміра Семяновіча з магістрам філасофіі і вольных мастацтваў такога самага прозвішча, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года.
Біяграфія Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у тым ліку аблогі Белай. Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644)Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001. Загадам караля Уладзіслава Вазы пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага, удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у тым ліку (1645). Вярнуўся ў Рэч Паспалітую (1646), калі Уладзіслаў Ваза збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі, служыў інжынерам у кароннай артылерыіTadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183, з 1648 — намеснік начальніка. Па парадзе караля Яна Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць сваю працу, хаця ёсць і думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з прычыны канфлікту са сваім начальнікам, Крыштафам Арцішэўскім.
Вялікае майстэрства артылерыі Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.
Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.
Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткіTadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184. Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты.
Памяць У 1995 годзе «Белпошта» выпусціла адмысловую марку, прысвечаную Казіміру Семяновічу.
У 2012—2013 гадах Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры спрыянні спонсараў выкупіла і вярнула ў Беларусь усе першыя выданні трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай (1650), французскай (1651), нямецкай (1676) і англійскай (1729) мовах.
У 2017 годзе ў рамках тэлевізійнага праекту «100 імёнаў Беларусі» быў створаны дакументальны «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі»https://www.youtube.com/watch?v=L6SU1Fp0FNY.
21 лістапада 2018 года ў Вільнюсе адкрылі скульптуру ў выглядзе ракеты, прысвечаную яе вынаходніку Казіміру Семяновічу (скульптар Владас Урбанавічус). Скульптура пастаўлена па дарозе ў аэрапорт, у раёне Наўйінінкай (Новы Свет), каля прыватнага ўніверсітэта імя Казіміра СемяновічаВ Вильнюсе открыли скульптуру, посвящённую изобретателю ракет Казимиру Семеновичу.
У жніўні 2021 года ў Мінску каля Акадэміі навук усталяваны помнік Казіміру Семяновічу.
Крыніцы
Літаратура Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. — Мн., 1992. Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3.
Семено́вич Казимир // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42—43.
Катэгорыя:Вучоныя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Удзельнікі Смаленскай вайны Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі