Ша́хматы — лагічная настольная гульня, якая ўбірае ў сябе элементы спартыўнага саперніцтва, лагічнага і навуковага мыслення, мастацкай творчасці; таксама від спорту. Шахматы — гульня для двух удзельнікаў на шахматнай дошцы, якая складаецца з 64 квадратаў, размешчаных у сетцы «восем на восем». У шахматы гуляюць мільёны людзей ва ўсім свеце — як аматараў, так і прафесіяналаў.

Агульныя правілы Кожны гулец пачынае гульню з 16 фігурамі: каралём, фярзём, дзвюма ладдзямі, двума конямі, двума сланамі і васьмю пешкамі. Кожны з шасці тыпаў фігур рухаецца па-рознаму. Наймацнейшаю фігураю з’яўляецца ферзь, найменш моцнаю — пешка. Мэта гульні складаецца ў тым, каб паставіць мат каралю праціўніка, зрабіўшы пагрозу яго захопу непазбежнай. З гэтай мэтай фігуры гульца выкарыстоўваюцца для нападу і захопу фігур апанента, а таксама для абароны сваіх уласных. Акрамя таго, гульня можа быць выйграна добраахвотнай здачай праціўніка, што звычайна адбываецца, калі ён страціў занадта шмат фігур, або мат здаецца яму непазбежным. Гульня таксама можа скончыцца нічыёй некалькімі спосабамі.

Развіццё Мяркуецца, што шахматы ўзніклі ў Індыі да VII стагоддзя, стаўшы вытворнай гульнёй ад чатурангі. Чатуранга таксама лічыцца продкам усходніх лагічных гульняў, такіх як сянцы, чангі і сёгі. Шахматы атрымалі сваю сучасную адаптацыю ў Іспаніі ў XV стагоддзі, а правілы былі канчаткова зацверджаныя ў XIX стагоддзі. Першым агульнапрызнаным чэмпіёнам свету па шахматах стаў Вільгельм Стэйніц, які пацвердзіў свой тытул у 1886 годзе. З 1948 года чэмпіянат свету знаходзіцца пад кантролем ФІДЭ, міжнароднага кіруючага органа, а дзеючым чэмпіёнам свету з’яўляецца кітаец Дын Ліжэнь. ФІДЭ таксама арганізуе чэмпіянаты свету сярод жанчын, чэмпіянаты свету сярод юніёраў, чэмпіянат свету сярод ветэранаў, чэмпіянаты свету па бліцы і хуткіх шахматах і шахматную алімпіяду, папулярнае спаборніцтва сярод каманд з розных краін. Існуюць таксама чэмпіянат свету па завочных шахматах і чэмпіянат свету па кампутарных шахматах. Анлайн-шахматы адкрылі аматарскія і прафесійныя спаборніцтвы для шырокай і разнастайнай групы гульцоў. Апроч таго, існуе шмат розных варыянтаў шахматных гульняў з рознымі правіламі, рознымі фігурамі і рознымі дошкамі.

Дасведчаным шахматыстам ФІДЭ надае званні, самае высокае з якіх — гросмайстар. Многія нацыянальныя шахматныя арганізацыі таксама маюць сістэмы званняў, але ФІДЭ не прызнае іх. Тэрмін «майстар» можа мець дачыненне да афіцыйнай назвы, альбо больш свабодна выкарыстоўвацца для абазначэння любога дасведчанага гульца.

Сучаснае становішча У 2006 і 2010 гадах шахматы былі ўключаны ў праграму Азіяцкіх гульняў.

Камп’ютарныя праграмы З другой паловы XX стагоддзя камп’ютары з усё большым поспехам праграмавалі для гульні ў шахматы, што прывяло да таго, што моцныя настольныя камп’ютары "гуляюць" на вышэйшым узроўні, чым найлепшыя шахматысты свету, але гэта не тычыцца "шахматнай творчасці". У 1990-х гадах камп’ютарны аналіз унёс значны ўклад у тэорыю шахматаў, асабліва ў эндшпілі. Камп’ютар кампаніі IBM «Deep Blue» стала першай машынай, якая перайграла ў шахматы дзеючага чэмпіёна свету, перамогшы Гары Каспарава ў 1997 годзе. Рост моцных камп’ютарных праграм, якія могуць быць запушчаныя на ручных прыладах прывялі да росту заклапочанасці адносна магчымых падманаў падчас турніраў.

Гісторыя

Індыйскія вытокі Радзімай шахмат з’яўляецца ІндыяLeibs, Andrew (2004). Sports and Games of the Renaissance. Westport, CT: Greenwood Publishing Group. p. 92 ISBN 0-313-32772-6.. Існуе старадаўняя легенда, якая прыпісвае стварэнне шахмат нейкаму браміну. За сваё вынаходніцтва ён папрасіў у раджы нязначную, здавалася б, узнагароду: столькі пшанічных зярнятак, колькі апынецца на шахматнай дошцы, калі на першую клетку пакласці адно зярнятка, на другую — два зярняткі, на трэцюю — чатыры, і далей на кожную наступную ўдвая больш, чым на папярэдняй. Высветлілася, што такой колькасці зерня няма ва ўсім свеце (яно роўнае 264 − 1 ≈ 1,845×1019 зярнятак, чаго дастаткова, каб запоўніць сховішча аб’ёмам 180 км³).

thumb|250px|Кароль, ферзь, слон, ладдзя, конь, пешка Не пазней пачатку VI стагоддзя на паўночным захадзе Індыі з’явілася першая вядомая нам гульня, роднасная шахматам — чатуранга, што ў перакладзе азначае «чатыры ваенныя падраздзяленні». Яна мела ўжо даволі пазнавальны «шахматны» выгляд, але прынцыпова адрознівалася ад сучасных шахмат дзвюма асаблівасцямі: ігракоў было чацвёра, а не два (гулялі пара на пару), а хады здзяйснялі згодна з вынікамі кідання ігральных касцей. Дошка для гульні называлася аштапада. Кожны ігрок меў па чатыры фігуры — калясніца (ладдзя), конь, слон, кароль — і па чатыры пешкі. Конь і кароль хадзілі так сама, як і ў шахматах, калясніца і слон былі значна слабейшыя за сваіх шахматных ладдзю і слана. Ферзя не было ўвогуле. Для выйгрышу ў партыі патрэбна было знішчыць усё войска сапернікаў.

Арабскія пераўтварэнні У тым жа VI стагоддзі або, магчыма, у VII стагоддзі чатуранга была запазычана арабамі. На Арабскім Усходзе чатуранга была рэфармавана: ігракоў стала двое, кожны атрымаў пад кіраўніцтва два камплекты фігур чатурангі, адзін з каралёў стаў ферзём (хадзіў на адно поле па дыяганалі). Ад касцей адмовіліся, сталі хадзіць строга па чарзе. Перамога стала фіксавацца не па знішчэнні ўсіх фігур саперніка, а па пастаноўцы мата альбо пата, а таксама пры завяршэнні гульні з каралём і прынамсі адной фігурай супраць аднаго каралю (апошнія два варыянты былі вымушанымі, бо паставіць мат са слабымі фігурамі, што засталіся ад чатурангі, атрымлівалася далёка не заўсёды). Гэткая гульня ў арабаў мела назва шатрандж, у персаў — «шатранг». Пазней у таджыкаў шатрандж атрымаў назву «шахмат» (у перакладзе — «уладар павержаны»). Першая згадка пра шатрандж датавана прыблізна 550 годам. 600 год — першая згадка шатранджа ў мастацкай літаратуры — персідскім рукапісе «Карнамук».

У сувязі з павелічэннем колькасці людзей, якія гулялі ў шатрандж, паўстала неабходнасць стварэння своеасаблівай кваліфікацыйнай сістэмы. У залежнасці ад сілы гульні і форы, якая прадастаўлялася для выраўнання шанцаў, ігракі падзяляліся на 5-6 класаў. Найвышэйшы клас складалі «аліі» — майстры шатранджа. У 819 годзе пры двары халіфа аль-Мамуна ў Харасане адбыўся турнір трох «аліяў»: Джабіра аль-Куфі, Абылджафара Ансары і Зайраба Катана. З арабскім перыядам у развіцці шахмат звязана вынаходніцтва спосабу запісу згуляных партый, так званай апісальнай натацыі. Ігракі сталі збіраць гэтыя партыі і аналізаваць іх. У 847 годзе выйшла першая шахматная кніга, якую напісаў Аль-Алі. З’явіліся рукапісы, якія ахоплівалі розныя аспекты шатранджа — гісторыю, правілы гульні, стратэгію і асабліва тактыку (самы стары рукапіс, які дайшоў да нашага часу, датаваны 1140 годам. Аднак ён абапіраецца на ранейшыя сачыненні, напісаныя ў IX і X стагоддзях). Былі распрацаваны разнастайныя дэбютныя расстаноўкі фігур — «табіі».

Пранікненне ў Еўропу

У VIII—IX стагоддзях, падчас заваявання Іспаніі арабамі шатрандж трапіў у Іспанію, затым, цягам некалькіх дзесяцігоддзяў — у Партугалію, Італію і Францыю. Гульня хутка заваявала сімпатыі еўрапейцаў, вікінгі паспрыялі распаўсюджанню гульні на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі. У XI-XII стагоддзях шахматы былі адной з самых распаўсюджаных забаў шляхты і нават ўваходзілі ў праграму рыцарскага выхавання.

Еўрапейскія майстры прадоўжылі мадыфікацыю правілаў, у рэшце рэшт пераўтварыўшы шатрандж у сучасныя шахматы. Па-першае, з XI стагоддзя шахматная дошка стала двух колераў (на Усходзе яна была аднакаляровай). Па-другое, перамога стала прысуджацца толькі пры ўмове пастаноўкі мата. Па-трэцяе, імкнучыся паскорыць гульню, еўрапейцы дазволілі ход пешкай на дзве клеткі ў пачатку гульні, прыдумалі скачок караля (у межах прамавугольніка с1 — с3 — g1 — g3) — правобраз будучай ракіроўкі. Да таго ж, пасля ператварэння пешкі ў ферзя, апошні мог скочыць на любое трэцяе поле вакол сябе. У XV стагоддзі шахматы набылі, у цэлым, сучасны выгляд, хоць праз няўзгодненасць змен яшчэ некалькі стагоддзяў па розных краінах існавалі ўласныя, часам даволі дзіўныя, асаблівасці правіл. У Італіі, напрыклад, аж да XIX стагоддзя пешка, якая дайшла да апошняй гарызанталі, магла перавярнуцца толькі ў знятыя з дошкі фігуры. Пры гэтым хадзіць пешкай на апошнюю гарызанталь пры адсутнасці пабітых фігур не забаранялася; такая пешка чакала моманту, калі сапернік біў фігуру, і адразу ж станавілася ёю. Там сама была не забаранялася ракіроўка пры наяўнасці між ладдзёй і каралём фігуры ці пры праходзе каралём праз бітае поле.

З распаўсюджваннем шахмат у Еўропе сталі з’яўляцца як уласна шахматныя, так і мастацкія творы з аповедамі пра гэту гульню. У 1160 годзе з’явілася першая шахматная паэма, якую стварыў Эзрой. У 1283 годзе па загаду караля Леона, Галісіі і Кастыліі Альфонса X Мудрага выйшла першая шахматная кніга ў Еўропе — трактат «Кніга гульняў». Гэтая кніга мае значную гістарычную цікавасць, бо змяшчае апісанне як новых еўрапейскіх шахмат, так і ўжо адыходзячага шатранджа.

Шахматы і хрысціянства З моманту з’яўлення шахмат рэзка негатыўную пазіцыю ў дачыненні да іх заняла хрысціянская царква. Шахматы прыроўніваліся да азартных гульняў і п’янства. Адзначым, што адзінай такой думкі прытрымваліся прадстаўнікі розных адгалінаванняў хрысціянства. У 1161 годзе каталіцкі кардынал Дам’яні выдаў загад пра забарону гульні ў шахматы сярод духавенства. У сваім лісце да папы Аляксандра III ён назваў шахматы «д’яблавай выдумкай», «гульнёй непрыстойнай, непрымальнай». Заснавальнік ордэна тампліераў Бернар у 1128 годзе казаў пра неабходнасць змагацца супраць захаплення шахматамі. Французскі біскуп Аід Сюлі ў 1208 годзе забараніў патэрам «кранацца шахмат і мець іх у хаце». Кіраўнік рэфармісцкага крыла пратэстанцкай царквы Ян Гус таксама быў праціўнікам шахмат. Пад уплывам царкоўнага непрымання забаранялі гульню ў шахматы кароль польскі Казімір II Справядлівы, французскі Людовік IX (Святы), англійскі Эдуард IV. На Русі праваслаўная царква таксама забараніла гульню ў шахматы пад пагрозай адлучэння ад царквы, што было афіцыйна замацавана ў кормчай кнізе 1262 года і пацверджана ў 1551 годзе Стогаловым саборам.

Нягледзячы на царкоўныя забароны, шахматы распаўсюджваліся, прычым між духавенства захапленне гульнёй было не меншым (калі не большым), чым у іншых саслоўях. У Еўропе ў 1393 годзе Рэгенсбургскі сабор выключыў шахматы з ліку забароненых гульняў. Найстарэйшая друкаваная кніга, якая дайшла да нашых дзён, Навучанне любові і майстэрству гульні ў шахматы іспанскага святара Луіса Рамірэса дэ Лусена, была выпушчана ў Саламанцы ў 1497 годзе. Лусена, а пасля і партугалец Педра Дам’яна, італійцы Джавані Леанарда і Бона, Джуліа Чэзарэ Палерыа і Джаакіна Грэка, а таксама іспанскі святар Руі Лопес дэ Сегура распрацавалі элементы дэбютаў і пачалі аналізаваць элементарныя заканчэнні.

У Расіі звестак пра афіцыйнае скасаванне царкоўнай забароны на шахматы няма, але прынамсі з XVII—XVIII стагоддзяў гэтая забарона фактычна не дзейнічала. Гуляў у шахматы і Іван Грозны. Пры Аляксеі Міхайлавічы шахматы былі распаўсюджаны між прыдворных, уменне гуляць у іх было звыклым сярод дыпламатаў. У Еўропе захаваліся тагачасныя дакументы, дзе, у прыватнасці, сцвярджаецца, што расійскія пасланцы знаёмыя з шахматамі і гуляюць у іх даволі моцна. Захаплялася шахматамі царэўна Соф’я. Пры Пятры I асамблеі не праходзілі без шахмат.

Развіццё шахматнай тэорыі Да XV—XVI стагоддзяў шахматныя правілы збольшага ўсталяваліся, дзякуючы чаму пачалося развіццё сістэматычнай шахматнай тэорыі. У 1561 годзе Руі Лопес выдаў першы поўны падручнік шахмат, у якім былі разгледжаны існуючыя цяпер этапы партыі — дэбют, мітэльшпіль і эндшпіль. Ён жа ўпершыню апісаў характэрны від дэбюту — «гамбіт», у якім перавага ў развіцці дасягаецца шляхам ахвяры матэрыялу.