На́кла-над-Нотаццю () — вяскова-гарадская гміна ў Польшчы, уваходзіць у склад Накельскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Накле-над-Нотаццю. Плошча гміны складае 186,97 км². Станам на 2004 год у гміне Накла-над-Нотаццю жыло 32 062 чалавекі, шчыльнасць — 171,5 чал./км². Адміністрацыйна падзелена на 20 салецтваў.
Населеныя пункты На тэрыторыі гміны размешчаны 29 населеных пунктаў.
Вядомыя асобы Людвік Вольнік (1889—1941) — польскі ўрадовец, інжынер. Бурмістр Баранавічаў і Навагрудка.
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гміны Накельскага павета