Суравікіна () — горад (з 1966 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суравікінскага раёна Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 19 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1744 годзе.

Горад размешчаны пры ўпадзенні ракі Чыр у Дон (Цымлянскае вадасховішча), за 155 км ад Валгаграда, недалёка ад мяжы з Растоўскай вобласцю.

Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Валгаград — Ліхая, аўтамабільная дарога федэральнага значэння «Валгаград — Каменск-Шахцінскі». Мае прыстань для рачнога транспарту.

Малочна-кансервавы камбінат, кансервавы плодаагароднінны завод, лакафарбавы завод, завод жалезабетонных вырабаў, элеватар, мясаптушкакамбінат.

Катэгорыя:Гарады Валгаградскай вобласці