Краснадар () — горад (з 1867 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснадарскага краю. Насельніцтва тыс. чалавек (2025); калі лічыць тых, хто неафіцыйна пражывае на тэрыторыі Краснадара, насельніцтва ацэньваецца ў тыс. чалавек. Заснаваны ў 1793 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе Кубані, за 1539 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Плошча горада — 840 кв.км.
Асноўныя прадпрыемствы: станкабудаўнічы завод, Краснадарсельмаш, Краснадарскі НПЗ, Краснадарская ЦЭЦ і інш.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Выдатныя асобы
Дзмітрый Васільевіч Аверкіеў (1836—1905) — рускі драматург, белетрыст, тэатральны крытык. Радзіслаў Арлоўскі (нар. 1970) — беларускі футбаліст і трэнер. Сяргей Хрыстафоравіч Будыка (1909—1988) — вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Павел Фёдаравіч Вансецкі (1915—1944) — Герой Савецкага Саюза (1945). Валянцін Іванавіч Варэннікаў (1923—2009) — савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Юрый Іванавіч Панчук (нар. 1943) — беларускі архітэктар. Алена Іванаўна Скугарэўская (нар. 1938) — вучоны ў галіне псіхіятрыі і наркалогіі. Ігар Васілевіч Тапілін (нар. 1947) — беларускі мастак. Віктар Васільевіч Еўдакімаў (1911—1945) — Герой Савецкага Саюза.
Транспарт Краснадарскі тралейбус Краснадарскі трамвай
Спорт ФК Кубань ФК Краснадар ФК Ураджай
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Краснадарскага края
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1793 годзе