Аркадзь Бенядзіктавіч (Бейнусавіч) Мігда́л (, — , ) — савецкі фізік-тэарэтык.
Біяграфія Аркадзь Бейнусавіч Мігдал нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт, адкуль яго выгналі ў 1931 годзе за «непралетарскае паходжанне». У 1933 годзе быў арыштаваны, яго выпусцілі праз семдзесят дзён.
У канцы 1930-х гадах будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад «устрэсвання», які прынёс аўтару заслужаную вядомасць.
У 1943—1945 гадах А. Б. Мігдал працаваў у Інстытуце фізічных праблем Акадэміі навук СССР, з 1944 года прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. У 1945—1971 гадах у Інстытуце атамнай энергіі. У 1947 годзе быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 года працуе ў Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР.
Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У навуцы А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакууму ў моцных магнітных палях.
У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.
Літаратура С. 330. В. Белянкевіч. Акадэмік Аркадзь Мігдал: Аповесць пра шчаслівага чалавека // Лідскі летапісец №13 Лаўрэш Л. Крэскі да біяграфіі акадэміка Аркадзя Мігдала // Наша слова.pdf № 14 (66), 5 красавіка 2023. // на pawet.net
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідзе Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот»