Мурава́ны вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения. Размешчаны за 500 м на поўнач ад в. Селішча Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Валун цёмна-шэрага гнейсу з жылкамі шаравата-белага кварцу, уключэннямі мускавіту. Даўжыня валуна складае 5,7 м, шырыня 3,2 м, вышыня бачнай часткі 1,7 м, у абводзе 14,7 м, аб’ём 31 м³, маса каля 82 т. Мае выцягнутую прасападобную форму і трэшчынаватую паверхню. Прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Ахоўны статус нададзены ў 1996 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Селішчы (Астравецкі раён) Катэгорыя:Геалогія Астравецкага раёна Катэгорыя:Славутасці Астравецкага раёна