Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў ( (Гомельская вобласць, БССР) — ) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

1963 — скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Акіма Шаўчэнкі. 1970 — пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках. 1990 — уступіў у Беларускі саюз мастакоў.

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і нацюрморту. Асноўныя творы: палотны «На­цюр­морт з ру­жо­вай дра­пі­роўкай» (1960-я), «Гадзіннік», «Чую Пана», «Мая Галгофа», «Аўта­бі­ягра­фіч­ны трып­ціх» (1975—1985), «П’е­ро і Арле­кін» (1989), «Блед­ны му­зы­кант» (1990) «Раз­ві­тан­не з май­стэр­няй. Пры­свя­чэн­не Кі­ры­лу Зе­ля­но­му» (1996—1999), «Цудоўнае імгненне», «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў» (1997), «Рэ­лік­віі» (2001—2002) і іншыя.

Літаратура Владимир Рубцов: «Муза моя — Пьеро» / Беседу вел Е. Бараненко // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 4 кастрычніка. Гейкер, Яфім. Вера ў чалавека: З выстаўкі жывапісца / Яфім Гейкер // Камуніст. — 1986. — 28 лістапада. Рудковский, Н. Терновый мой венец / Н. Рудковский // Магілёўскія ведамасці. — 2001. — 5 чэрвеня. — С. 5. Рудкоўскі, М. Фантастыка, рэальнасць, творчасць / Н. Рудковский // Магілёўская праўда. — 1987. — 15 студзеня. Смирнов, С. Вернисаж, которого мы ждали: [известному бобруйскому художнику В. М. Рубцову исполняется 60 лет] / С. Смирнов // Бобруйский курьер. — 1996. — 1 окт. — С. 1. Уладзімір Міхайлавіч Рубцоў // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мінск, 1998. — С. 458. Яфімаў, Г. Юбілейная выстава бабруйскага мастака ў Мінску / Г. Яфімаў // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 3 верасня.

Спасылкі Дырэктар Бабруйскага мастацкага музея Святлана Прывалава на фоне твораў Уладзіміра Рубцова «Культура і мастацтва». Генадзь Благуцін «Пра­екцыі і па­гру­жэн­ні».

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя