Я́раслаў Пла́шыл (; нар. , Опачна, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2004—2016). Добра вядомы перш за ўсё па выступах за французскія клубы «Манака» і «Бардо».
Кар’ера Раннія гады Выхаванец футбольнай школы клуба «Градзец-Кралавэ». Прафесійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клубе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу не здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крэтэй» з аднайменнага прыгарада Парыжа. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды і наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.
«Асасуна» У 2007 годзе заключыў чатырохгадовы кантракт з памплонскай «Асасунай».
«Бардо» У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансферу склала 3 млн еўраJaroslav Plasil entscheidet sich pro Bordeaux. goal.com. У сезоне 2013/14 выступаў у арэндзе ў «Катаніі».
Завяршыў кар’еру ў ліпені 2019 года.
Міжнародная кар’ера З 1997 года выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя. У складзе галоўнай нацыянальнай зборнай Чэхіі дэбютаваў 31 сакавіка 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірландыі, а першы гол забіў 2 чэрвеня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Балгарыі. Браў удзел у фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы 2004 і чэмпіянату свету 2006. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2008 і 2012.
Дасягненні Клубныя «Бардо» Уладальнік Кубка Францыі: 2013 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2009
Міжнародныя Чэхія Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце 08euro.ru
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Катанія Катэгорыя:Ігракі ФК Асасуна Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Крэтэй Катэгорыя:Ігракі ФК Градзец-Кралавэ