Áлекс дэ ла Іглéсіа (; нар. , Більбаа, Іспанія) — іспанскі (баскская) кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта, працаваў у выдавецтве, ствараў гісторыі для коміксаў. Пачаў кар’еру ў кіно з пасады асістэнта ў Энрыке Урбісу ў фільме «Усё для грошай» (ісп. Todo por la pasta), у 1988 годзе зняў першую самастойную працу — кароткаметражку «Мама» — антыўтопію пра сям’ю, якая жыве ў падвале пасля сусветнага катаклізму.

У 2009—2011 гадах узначальваў Іспанскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук.

У вольны ад рэжысуры час дэ ла Іглесіа дублюе амерыканскія мультфільмы на іспанскую мову. Сцэнарыі практычна ўсіх фільмаў рэжысёра напісаў Хорхэ Герыкаэчэварыя.

Фільмаграфія «Мірындавыя забойцы» — Mirindas asesinas, 1991 «Аперацыя Мутанты» — Acción mutante (Mutant Action) 1993 «Дзень звера» — El día de la bestia (The Day of the Beast), 1995 «Пердыта Дуранга» — Perdita Durango (Dance with the Devil), 1997. «Памерці са смеху» — Muertos de risa (Dying of Laughter) 1999 «Камуналка» — La Comunidad (Common Wealth), 2000. «800 куль» — 800 balas (800 Bullets): 2002 «Ідэальнае злачынства» — Crimen ferpecto (Perfect Crime), 2004 «Дзіцячы пакой» — Películas para no dormir: La habitación del niño, 2006 (тэлевізійны фільм) «Забойствы ў Оксфардзе» — Los crímenes de Oxford (The Oxford Murders) 2008 «Сумная балада для трубы» — Balada triste de trompeta (A Sad Trumpet Ballad), 2010 «Апошняя іскра жыцця» — La chispa de la vida (As Luck Would Have It) 2011 «Ведзьмы з Сугарамурдзі» — Las brujas de Zugarramurdi (Witching and Bitching)

Прэміі 1996 г. — прэмія Гоя, найлепшы рэжысёр, фільм «Дзень звера» 2010 г. — Венецыянскі кінафестываль: прыз Срэбны леў, найлепшы рэжысёр, найлепшы сцэнарый, фільм «Сумная балада для трубы».

Зноскі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Іспаніі