Юо́зас Анта́на Тала́т-Кялпша́ (; , в. Калнуяй, Расіенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя, цяпер , Літва — ) — літоўскі , , . Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1948).
Біяграфія Скончыў у 1916 годзе Петраградскую кансерваторыю. З 1920 года выкладаў у музычным вучылішчы, з 1933 года — у Каўнаскай кансерваторыі. Адначасова з 1920 года адзін з арганізатараў, разам з К. Пятраўскасам, і дырыжор Каўнаскага опернага тэатра. З 1948 года прафесар Каўнаскай кансерваторыі.
Памёр 5 лютага 1949 года ў Вільнюсе. Пахаваны на могілках Роса.
Творчасць Адзін з пачынальнікаў літоўскага раманса. Сярод твораў: опера «Дачка старшыні» (1938, не завершана), кантаты, творы для аркестра, камерныя і вакальныя творы, хары, песні, а таксама запісы (больш за 700) і апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм Катэгорыя:Нарадзіліся ў Расіенскім павеце