Уладзімір Мікалаевіч Васіленка (, в. Гіраўцы, , Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ.

Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З мая 1982 года ўдзелнічаў у савецкім уварванні ў Афганістан. Загадваў аддзяленнем разведкі ў КабулеКлінтухоў А. Л., Мелнікаў А. А. Афганістан і іншыя рэгіянальныя войны // Сайт дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва. Дата доступу: 3 мая 2010.

Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам змены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасці сінтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэта камсамола.

Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаннях законнасці і правапарадку.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га склікання ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дзвюх дачок. Жыве ў Магілёве.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Члены Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання