«Парк дэ Прэнс» ( — парк прынцаў) — футбольны стадыён у Парыжы (Францыя), які ўмяшчае 49 691 гледачоў. Хатняя арэна клуба «Пары Сен-Жэрмен».

Да 1998 года з'яўляўся таксама асноўным стадыёнам для гульняў зборнай Францыі, пакуль у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні спецыяльна да чэмпіянату свету 1998 не быў пабудаваны «Стад дэ Франс».

«Парк дэ Прэнс» прымаў у сябе два фіналы чэмпіянатаў Еўропы: 1960 і 1984 гадоў. На клубным узроўні прымаў тры фіналы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1956, 1975 і 1981) і два фіналы Кубка ўладальнікаў кубкаў (у 1978 і 1995 гадах).

Акрамя футбольных, на стадыёне рэгулярна праходзілі рэгбійныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай Францыі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Катэгорыя:XVI акруга Парыжа Катэгорыя:Стадыёны Францыі