Кім Чэльстрэм (; нар. , Сандвікен, Швецыя) — шведскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Швецыі (2001—2016). Выступаў як цэнтральны паўабаронца, які можа гуляць на левым флангу паўабароны, а таксама патэнцыяльна можа быць глыбокім плэймейкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой.
Кар’ера Раннія гады Пачаў займацца футболам у клубе «Партыле», які размяшчаецца ў прадмесці Гётэбарга.
Далейшыя выступы Першым прафесійным клубам Чэльстрэма быў «Хекен», але вядомасць у Швецыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», з якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадах, а таксама двойчы забіў галы за клуб у розыгрышу Кубка УЕФА ў брамы клубаў «Шэмрак Роверс» і «Капенгаген»Kim Källström. Anciens joueurs et entraîneurs.
Узімку 2004 года за 1,7 млн еўра перайшоў у склад французскага клуба «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У маі 2006 года падпісаў кантракт з «Ліёнам». У гэтым клубе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клуба гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар.
28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і французскім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасць пра трансфер футбаліста ў маскоўскі клуб. 30 ліпеня Кім паспяхова прайшоў медабследаванне. 1 жніўня 2012 года футбаліст падпісаў кантракт з клубамЧельстрём и инсаурральде подписали контракты со «Спартаком» . spartak.com.
У першай палове 2014 года на правах арэнды гуляў за лонданскі «Арсенал», аднак з-за траўмы правёў толькі чатыры матчы. Улетку 2015 года перайшоў у швейцарскі клуб «Грасхопер», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У лютым 2017 года, дамовіўшыся з «Грасхоперам» аб датэрміновым скасаванні кантракта, вярнуўся ў «Юргордэн»Чельстрем расторг контракт с «Грассхоппером» и перешел в «Юргорден». by.tribuna.com. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Кім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 года супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Еўра-2004 і Еўра-2008, чэмпіянаце свету 2006. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісландыі ўдарам з 45 метраў.
Пасля заканчэння чэмпіянату Еўропы 2016 Чэльстрэм абвясціў аб завяршэнні выступаў за зборную.
Дасягненні «Юргордэн»: Чэмпіён Швецыі (2): 2002, 2003 Уладальнік Кубка Швецыі: 2002
«Алімпік» Ліён: Чэмпіён Францыі (2): 2007, 2008 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2008, 2012 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2006, 2007
«Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Швецыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Юргордэн Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Хекен