Есентукі () — горад (з 1917 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края, уваходіць у групу Каўказскіх Мінеральных Водаў. Заснаваны ў 1825 годзе. Горад размешчаны ў даліне ракі Падкумак (прыток Кумы) на вышыні 640 м над у.м., за 17 км ад Пяцігорска.
Клімат кантынентальны. Лета цёплае, з вялікай колькасцю гарачых і сухіх дзён. Сярэдняя тэмпература ліпеня — 20.4 °C, максімальная тэмпература даходзіць да 37 °C. Зіма нехалодная, часта бываюць адлігі, але могуць быць і маразы да −25 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C.
Насельніцтва
Эканоміка Найбуйнейшы і найбольш папулярны пітны і бальнеалагічны курорт Расіі, дзе лечаць захворванні страўнікава-кішачнага тракту, печані і абмену рэчываў. Галоўныя лячэбныя сродкі курорта — больш за 20 мінеральных крыніц. Горад мае шырокія курортныя паркі — Лячэбны (ніжні) і парк Перамогі (верхні). У парках знаходзяцца крыніцы мінеральнай вады, шматлікія лячэбныя ўстановы, размечаныя маршруты тэрэнкура.
У горадзе каля 25 санаторна-курортных устаноў. Развіта харчовая прамысловасць.
Катэгорыя:Гарады Стаўрапольскага края Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1825 годзе