Падле́снік (Sanicula) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 40—70 см з прамастойнымі сцёбламі. Лісце пальчата-раздзельнае. Кветкі сабраныя ў простыя парасонікі. Плод — віслаплоднік.

Арэал і экалогія

Налічвае больш за 40 відаў, распаўсюджаных амаль па ўсім Зямным шары. На тэрыторыі Беларусі у лясах і хмызняках трапляецца .

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя віды падлесніка з’яўляюцца лекавымі раслінамі.

Літаратура

 — С. 67—68.

Спасылкі

Sanicula // The Plant List

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны