Нікалас Ломбертс (; нар. , , Бельгія) — бельгійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2006—2016). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Гент».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы клуба «Бругэ». З ліпеня 2004 года гуляў за бельгійскі «Гент». У ліпені 2007 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», які заплаціў за яго 4 мільёны еўра. Да таго як пераехаць у Расію навучаўся ў юрыдычным каледжы. У гэтым жа сезоне стаў чэмпіёнам Расіі.
Улетку 2013 года ў ходзе матчу супраць кіеўскага «Дынама» ў рамках міжсезоннага «Аб'яднанага турніра» выйшаў з клубнай капітанскай павязкай.
У сакавіку 2017 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з «Астэндэ»Ломбертс перешел из «Зенита» в «Остенде». У сезоне 2019/20 быў адхілены ад асноўнай каманды, выступаў за рэзервовую каманду «Астэндэ».
У маі 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гента».
Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Бельгіі дэбютаваў у 2006 годзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Саудаўскай Аравіі, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. Першы афіцыйны матч у складзе нацыянальнай зборнай правёў у 2007 годзе супраць зборнай Сербіі, дзе таксама выйшаў на замену.
Дасягненні «Зеніт»: Чэмпіён Расіі (4): 2007, 2010, 2011/12, 2014/15 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2015 Уладальнік Кубка Расіі (2): 2010, 2016 Уладальнік Кубка УЕФА: 2008 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гент Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Астэндэ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бельгіі