Дэзерташ () — архіпелаг на ўсходзе Атлантычнага акіяна. Падпарадкаваны адміністрацыі Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча — 14,21 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія Дэзерташ — ланцуг з 3 астравоў (Дэзерта-Гранды, Шан і Бужыу) і скалы Прэгу-ду-Мар, які месціцца ў 36 км на паўднёвы захад ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Найбуйнейшы востраў Дэзерта-Гранды займае плошчу каля 10 км².
Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне, складзены туфамі і базальтамі. Пераважаюць гарыстыя пейзажы. Найвышэйшы пункт — 442 м. Крыніцы пітной вады ёсць толькі на Дэзерта-Гранды.
Клімат мяккі міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +15 °C да +23 °C.
Прырода Для астравоў Дэзерташ характэрна наяўнасць 2 асноўных экалагічных зон — прыморскай, якая цягнецца ад ўзбярэжжа да вышыні каля 360 м, і горнай, якая пачынаецца з 300 м. Першая зона найбольш багатая, уключае пляжы, прыбярэжныя лугі, зараснікі хмызнякоў і траў. Другая ўяўляе камяністую паўпустыню. Флора блізкая да суседняй Мадэйры і іншых астравоў Макаранезіі. Тут сустракаюцца каля 200 відаў сасудзістых раслін, грыбы, лішайнікі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі і цюленямі-манахамі. Пасля адкрыцця разам з мараплаўцамі на сушу трапілі грызуны. Акрамя таго, былі завезены козы.
Гісторыя Архіпелаг быў адкрыты ў 1420 г. партугальскімі мараплаўцамі. З-за недахопу пітной вады неаднаразовыя спробы каланізацыі скончыліся беспаспяхова. Да 1972 г. астравы належалі прыватным уладальнікам. Тут вялося паляванне на коз і цюленяў. На востраве Дэзерта-Гранды вырошчвалі збожжавыя культуры. У наш час архіпелаг мае запаведны статус.
Ахова У 1990 г. астравы Дэзерташ былі абвешчаны запаведнікам. У 1993 г. Савет Еўропы класіфікаваў яго як біягенетычны.
Спасылкі DESERTAS ISLANDS The Desertas Islands Ilhas Desertas and Ilhas Selvagens, unique islands in the Madeira Archipelago
Дэзерташ Дэзерташ Дэзерташ Дэзерташ Дэзерташ Дэзерташ