Лаўровы лес Мадэйры () — субтрапічны лес, характэрны для горных раёнаў вострава Мадэйра. Занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча - 15 тысяч га.
Лаўровы лес — тып субтрапічнага лесу, распаўсюджаны ў вільготных рэгіёнах з мяккім кліматам. Звычайна ён сустракаецца ў гарах, дзе высокія вяршыні затрымліваюць больш вільгаці, чым на раўніне. У трацічны перыяд лаўровыя лясы ахоплівалі ўвесь поўдзень Еўропы, аднак падчас наступлення ледавіка зніклі і захаваліся толькі ў Макаранезіі.
Для Мадэйры характэрна тое, што мясцовы лаўровы лес да XV ст. не ведаў уздзеяння чалавека. Асноўныя віды раслін, якія фарміруюць мясцовую флору — рэліктавыя персея, піконія, апалонія, клетра, драцэна, папараці і інш. Пасля каланізацыі Мадэйры плошча лесу значна скарацілася. У наш час лаўровы лес, падобна субтрапічным лясам на Канарскіх астравах, складае асобны пояс монтэвердэ. Гэта месца насяляюць рэдкія віды казурак, малюскаў, птушак, кажаноў.
Спасылкі
Сайт ЮНЕСКА Сайт аховы птушак Мадэйры Вечназялёныя лясы Мадэйры
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Партугаліі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Мадэйра