Адам Ідзкоўскі (Ідзькоўскі) (); , в. , Вышкоўскі павет, — , пгт. Літын, цяпер , Вінніцкая вобласць, Украіна) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, прадстаўнік позняга класіцызму.
Біяграфія Скончыў будаўнічае аддзяленне Варшаўскага ўніверсітэта ў 1824 г. Яшчэ падчас вучобы таленавіты студэнт звярнуў на сябе ўвагу міністра фінансаў, князя Ф. К. Друцкага-Любецкі, дзякуючы якому атрымаў дзяржаўную стыпендыю для далейшага навучання ў Італіі ў , членам якой ён стаў у далейшым.
Пасля вяртання на радзіму быў прызначаны асэсарам па будаўніцтву пры Камісіі веравызнанняў і грамадскай асветы. Вучань і паслядоўнік .
У 1840-я гады працаваў на пасадзе архітэктара і будаўніка імператарскага замка і палацаў у Варшаве і Скернявіцах.
Абраныя работы Аўтар праектаў шмат якіх з палацаў у Літве, Беларусі, Мазовіі і іншых месцах Царства Польскага і Расійскай імперыі.
У 1837 архітэктар Адам Ідзкоўскі распрацаваў праект перабудовы Саксонскага палаца. Замест разбуранай сярэдняй часткі архітэктар пабудаваў у 1839—1842 каланаду на адзінаццаці аркадах. Фасады палаца былі перабудаваны ў стылі класіцызму. перабудаваў Сабор святога Яна Хрысціцеля ў Варшаве ў стылі (1836—1840) У 1840-я гады па праектам Адама Ідзкоўскага да цэнтральнай часткі гомельскага палаца, узведзенага пры П. А. Румянцаве-Задунайскім і набытага І. Паскевічам, былі прыбудаваны флігель і вежа, адначасова быў створаны пышны парк. Цяпер архітэктурна-паркавы ансамбль — візітная картка Гомеля. спраектаваў варшаўскую бальніцу св. Лазара, праект імператарскага палаца на Павонзках, перабудаваў ў Варшаве ў царкву Уладзімірскай іконы Божай Маці ў 1841. аўтар (скульптар Торвальдсен) у 1828 годзе распрацаваў праект пабудовы тунэля пад ракой Вісла для злучэння Варшавы з Прагай, гістарычным раёнам польскай сталіцы — прадмесцем, якое знаходзіцца на правым беразе ракі (праект не быў рэалізаваны з-за адсутнасці сродкаў). у 1843 распрацаваў праект маўзалея для імператара Напалеона.
Літаратура Encyklopedia Warszawy. wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 1994, s. 270. ISBN 83-01-08836-2.
Спасылкі Adam Idźkowski Палац Румянцавых і Паскевічаў Warszawa według Adama Idźkowskiego
Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары класіцызму