Пётр Іванавіч Кальнін (, г. , цяпер Украіна — пасля 1917) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1896 годзе Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Працаваў у Магілёўскім губернскім праўленні, з 1906 года гарадскі, у 1907—1917 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар.
Творчасць
Паводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага таварыства, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гарадская бойня і будынак папярова-кардоннага завода. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка выкарыстаны архітэктарам А. Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр'еры асобных памяшканняў. Распрацаваў у 1913 годзе праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўрэйскай гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.
Адрасы
У Магілёве жыў ва ўласным доме па вул. Малай Садовай (цяпер Піянерская)Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год . Гэты аднапавярховы прыватны дом існаваў да 1972 года, а потым быў знесены.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Магілёўскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Памерлі ў XX стагоддзі