То́мас Барана́ўскас (; нар. , Каўнас) — літоўскі гісторык, даследчык гісторыі сярэднявечнай Літвы, доктар гуманітарных навук (аналаг доктара філасофіі).
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, абараніўшы ў 1998 годзе магістарскую працу «Утварэнне Літоўскай дзяржавы». У 1996—1998 гадах працаваў лабарантам у аддзеле гісторыі ВКЛ, з 1998 года — старэйшым лабарантам у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі Літвы. З 2001 года з'яўляўся членам рэдкалегіі газеты «Voruta» («Варута»). З 2003 года працаваў адміністратарам сайта Інстытута гісторыі Літвы. Пазней атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук (PhD).
З 1990 года ўдзельнічае ў працы Шэймінішкельскай археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі Літвы. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Вытокі Літоўскай дзяржавы». З'яўляецца аўтарам артыкулаў для энцыклапедый «Універсальная літоўская энцыклапедыя», «Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя», «Крыжовыя паходы: энцыклапедыя», а таксама шэрагу навукова-папулярных публікацый. З 2000 года з'яўляецца аўтарам сайта «Сярэднявечная Літва», які даступны на літоўскай, англійскай, рускай, беларускай і польскай мовах. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях у Беларусі, Даніі, Латвіі і Літве.
Погляды і грамадская дзейнасць Томас Баранаўскас вядомы сваёй жорсткай крытыкай беларускага гістарычнага наратыву адносна спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Ён з'яўляецца паслядоўным барацьбітом з ідэалогіяй «літвінізму» і сцвярджае, што з'яўляецца аўтарам самога гэтага тэрміна ў яго сучасным крытычным значэнні. На думку Баранаўскаса, літвінізм уяўляе сабой сінтэз дзвюх розных гістарыяграфій: расійскай імперскай, якая называла ВКЛ рускай дзяржавай, і міжваеннай польскай, якая лічыла спаланізаваных жыхароў гістарычнай Літвы сапраўднымі «літвінамі» ў процівагу балтамоўным «летувісам». Гісторык лічыць літвінізм псеўданавуковай плынню, якая мае на мэце прысваенне гісторыі Літвы.
У кантэксце абвастрэння беларуска-літоўскіх адносін на фоне дыскусій пра гістарычную спадчыну, у лютым 2025 года Баранаўскас стаў адным з падпісантаў адкрытага ліста 67 літоўскіх грамадскіх дзеячаў да прэзідэнта, Сейма і МЗС Літвы. Аўтары звароту запатрабавалі забараніць беларускай дыяспары выкарыстоўваць герб «Пагоня» і іншыя «сімвалы літоўскай дзяржаўнасці», заканадаўча замацаваць канон гісторыі Літвы і абмежаваць дзейнасць беларускіх эмігрантаў, якія, на іх думку, пашыраюць дэзынфармацыйныя наратывы.
Бібліяграфія
Кнігі Lietuvos valstybės ištakos. Vilnius: Vaga, 2000, 317 с. ISBN 5-415-01495-0. Vorutos pilis: skiriama Mindaugo krikšto, Lietuvos karalystės pripažinimo popiežiaus bule ir Vorutos vardo paminėjimo 750 metų jubiliejui (сааўтар Гінтаўтас Забела). Vilnius: Diemedis, 2001, 16 с. ISBN 9986-23-087-X. Lietuvos istorijos kalendorius. 2002. Vilnius, 2001. ISBN 9986-34-086-1. Lietuvos istorijos bibliografija. 1998. Vilnius, 2005, 333 с. ISSN 1392-981X. Anykščių medinė pilis. Anykščiai, 2005, 16 с.
Артыкулы Deltuvos žemė / Gintautas Zabiela, Tomas Baranauskas // Lietuvos istorijos metraštis. 1995 metai, Vilnius, 1996, С. 5—14. Mindaugo dvaras Latava / Tomas Baranauskas, Gintautas Zabiela // Lietuvos istorijos metraštis. 1997 metai, Vilnius, 1998, С. 21—40. XI amžius; XII amžius; XIII amžius; XIV amžius // Tūkstantmečio knyga, Kaunas: Kraštotvarka, 1999, т. 1: Valstybė, С. 10—25. Anykščių Sąjūdžio istorija // Anykščiai XX amžiuje, Vilnius: Petro ofsetas, 2000, С. 405—444. Vorutos pilis // Mūsų praeitis, Vilnius, 2001, т. 7, С. 43—70. Ankstyvieji Lietuvos dvarai // Lietuvos dvarai — praeitis, dabartis ir ateitis : konferencijos medžiaga, Vilnius, 2001, С. 10—18. Kur buvo Lietuvos žemė? // Lituanistica, 2002, № 2 (50), С. 3—18. Новогрудок в XIII в.: история и миф // Castrum, urbis et bellum: зборнік навуковых прац : прысвячаецца памяці прафесара Міхася Ткачова, Баранавічы, 2002, с. 29—44. Вытокі Літоўскай дзяржавы // Край = Kraj. Polonica — Albaruthenica — Lithuanica, Мінск, 2002, № 1—2 (4—5), С. 104—122. Lietuvos medinės pilys rašytinių šaltinių duomenimis // Lietuvos archeologija, Vilnius, 2003, т. 24, С. 57—106. Месца каранацыі Міндоўга // Спадчына, Мінск, 2003, № 5—6/2002 (150—151), С. 26—31. Saxo Grammaticus on the Balts // Saxo and the Baltic Region. A Symposium, edited by Tore Nyberg, Odense: University Press of Southern Denmark, 2004, С. 63—79. Ceklis 1253 metais: istorinė-archeologinė analizė / Tomas Baranauskas, Gintautas Zabiela // Žemaičių istorijos virsmas iš 750 metų perspektyvos, sudarė Antanas Ivinskis, Vilnius: Aidai, 2004, С. 9—55. Lietuvos miestų ir miestelių pirmųjų paminėjimų datos // Lietuvos lokalinių tyrimų padėtis: mokslinių straipsnių rinkinys, Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto l-kla, 2005, С. 137—142. Aukštaitija XIII—XV amžiuje // Aukštaičių tapatumo paieškos: straipsnių rinkinys, Kaunas: Žiemgalos leidykla, 2006, С. 27—43. Ar Lietuvai reikalinga Respublikos diena? // Parlamento studijos, 2006, № 6, С. 175—177. Lietuvos politiniai santykiai su Vakarų Europa XIII—XV a. // Kultūros barai, 2006, № 10 (503), С. 66—73.
Артыкулы ў энцыклапедыях Deltuva // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2003, т. 4, С. 599. Embutės pilis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 5, С. 491. Galialaukių mūšis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 355—356. Gaudemunda // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 455. Gedimino pilis 1 // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 478. Gerasim // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 592. Gineika // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 669. Girstutis // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2004, т. 6, С. 707. Gotartas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2005, т. 7, С. 19 (суаўтар — Algirdas Matulevičius). Gotteswerder (Gotesverderis) // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2005, т. 7, С. 29. Jurgenburg (Jurgenburgas) // Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius, 2006, т. 9, С. 51. Авіжоніс Канстанцінас // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 200. Ашэрадэнская бітва 1279 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 269—270. Буквар // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, с. 254—355 (суаўтар — Георгій Галенчанка). Варута // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2005, т. 1, С. 390. Jogaila // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 2, С. 685—686. Mindaugas (d. 1263) // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 3, С. 830—831. Vytautas (d. 1430) // The Crusades: An Encyclopedia / ed. Alan V. Murray, Santa Barbara; Denver; Oxford: ABC-CLIO, 2006, т. 4, С. 1237—1238. Медніцкая бітва 1320 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя ў двух тамах, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2006, т. 2, С. 283. Baranauskas Jonas // Kupiškėnų enciklopedija, Vilnius, 2006, т. 1, С. 159—160 (суаўтары — Linas Vidugiris, Vidmantas Jankauskas).
Крыніцы
Літаратура Венідзіктаў С. Аўтары PAL // КРАЙ — KRAJ № 1-2/2002.
Катэгорыя:Гісторыкі Літвы Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся 12 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1973 годзе Катэгорыя:Крытыкі літвінізму