Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у аграгарадку Міжэрычы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў паўднёвай частцы аграгарадка.
Гісторыя Пабудавана ў 1904 годзе з матэрыялу, які вырабляўся на спецыяльна створаным у 1903 годзе цагельным заводзеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1607; ф. 848, воп. 1, спр. 16.. Адкрыта ў 1988—1990 гадах. На царкоўны плац вядзе арачная брама-званіца з фрэскавымі выявамі евангелістаў у нішы 2-га яруса, у завяршэнні — макаўка.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя дынамічна ўзрастае да высокай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) і будуецца вакол узвышанага цэнтральнага кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы, перакрыта пакатым чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Да цэнтра кампазіцыі па падоўжнай восі далучаны трохгранная апсіда, бакавыя прыдзелы і праз кароткую трапезную прытвор-званіца. Плоскасныя фасады над высокім цокалем расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з шырокімі архівольтамі, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі, аркатурнымі і зубчастымі фрызамі, рэльефнымі крыжамі. Характэрны матыў старажытнарускай царкоўнай архітэктуры — пояс какошнікаў у аснаванні шатра званіцы, макаўка над ім, а таксама слупавы арачны партал з 2-гранным шчытом галоўнага ўвахода.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Міжэрычы Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1904 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі