Георг Грэчаскі і Дацкі (; , , Грэцыя — , , Парыж) — член грэчаскай каралеўскай сям’і, які стаяў на чале аўтаномнага Крыта (1897). Прынц Candia (Прынц Вострава Крыт).

Другі сын караля Грэцыі Георга I. У маладосці адыгрываў досыць важную палітычную і сацыяльную ролю ў Грэцыі. Георг прайшоў курс навучання ў флоце Даніі і Расіі, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Афінах у 1896 годзе. У 1898—1906 гадах прынц быў кіраўніком Крыцкай дзяржавы.

Ён выступаў супраць грэчаскага палітыка Элефтэрыяса Венізеласа і яго ідэі Эназіса (далучэння Крыта да Грэцыі); пацярпеўшы няўдачу, прынц быў вымушаны пакінуць сваю пасаду, што расцаніў як асабісты правал. Пакінуўшы палітыку, Георг з’ехаў у Францыю, дзе ажаніўся з Марыі Банапарт. Пражываючы ў Парыжы, Георг стаў выконваць абавязкі пасла Грэцыі.

У час Першай сусветнай вайны ён выкарыстоўваў сваю пасаду, каб атрымаць тэрытарыяльныя кампенсацыі для сваёй краіны ў абмен на ўдзел Грэцыі ў вайне на баку саюзнікаў. Аднак яго высілкі былі марнымі, таму што кароль Георг аддаў перавагу захаванню нейтралітэту. У 1917 годзе знаёмства прынца і яго жонкі з Арыстыдам Брыянам зрабіла Георга кандыдатам на грэчаскі трон. Сам прынц не імкнуўся стаць каралём, у выніку прастол заняў адзін з яго пляменнікаў. Сустрэча жонкі прынца Марыі з Зігмундам Фрэйдам у 1925 годзе значна змяніла іх жыццё. Да самай смерці Георг быў афіцыйным прадстаўніком Грэцыі ў Францыі.

Катэгорыя:Прынцы Грэцыі