Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 410 — лагер сістэмы ГУЛАГа, які дзейнічаў у горадзе Баранавічы ў 1945-49 ггУправление лагеря военнопленных № 410 Министерства внутренних дел СССР, г. Барановичи Барановичской области// Зональный государственный архив в г. Барановичи. У лагеры трымалі нямецкіх ваеннапалонных, якіх выкарыстоўвалі ў прымусовай працы на аднаўленне эканомікі СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. У лагеры маглі знаходзіцца і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, а таксама вайскоўцы з краін-саюзніц ГерманііВ. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета 17.09.2001, № 36 (302). Як і выпадку з аналагічным лагерам пад Мінскам (№ 168) акрамя ваеннапалонных у лагеры маглі знаходзіцца цывільныя грамадзяне, прымусова вывезеныя з Германіі згодна з пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 гО. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 //Минск старый и новый.

Асноўная інфармацыя пра лагер 410 знаходзіцца ў занальным дзяржаўным архіве г. Баранавічы, у тым ліку планы работы зняволенных і спецданясенні аб пабегах ваеннапалонныхУправление лагеря военнопленных № 410 Министерства внутренних дел СССР, г. Барановичи Барановичской области// Зональный государственный архив в г. Барановичи.

Гл. таксама Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР Інтэрніраванне немцаў у ЗША

410 Катэгорыя:Гісторыя Баранавічаў