Хма́ры — шляхецкі род герба «Крыўда» ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Вядомыя прадстаўнікі

Антоній Хмара, скарбнік менскі ў пачатку XVIII ст. Адам Міхал Станіслаў Хмара (1720—1805), сын Антонія, лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (1752—1760), віцэ-інстыгатар (1760—1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765—1779), кашталян (1779—1784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады (з 1783). Яўхім, сын Антонія, менскі падчашы і пісар гродскі з 1765, падстолі з 1772, стольнік з 1780, войскі з 1789. Меў сына Гіпаліта, маршалка менскага, на сынах якога Яўхіме (? — 1868) і Адаме (? — 1888) род згас.

Літаратура

Спасылкі