Солвейг Крэй (, нар. , Лонкан) — нарвежскі ваенна-марскі афіцэр, першая ў свеце жанчына-камандзір падводнай лодкі.

Біяграфія Солвейг нарадзілася ў Лонкане ў 1963 годзе ў сям'і медсястры і электрыкаSolveig Krey, Norway's sentry under the sea (англ.. У 1989 годзе скончыла Нарвежскую ваенна-марскую акадэмію. Служыла на падводных лодках, спачатку вахтавым афіцэрам, пазней — штурманам. З лютага па верасень 1995 года праходзіла 26-тыдневы курс падрыхтоўкі камандзіраў падводных лодак. 11 верасня 1995 года Солвейг Крэй прыняла камандаванне падводнай лодкай KNM Kobben (S318)Experiences with Mixed Gender Submarine Crews , галаўным суднам свайго тыпу ў Ваенна-марскіх сілах Нарвегіі, стаўшы першай у свеце жанчынай-камандзірам падводнай лодкі і першай жанчынай-камандзірам карабля ў гісторыі нарвежскага флоту.«Verdens første kvinnelige ubåtsjef» Norwegian News Agency. 11 сентября 1995 (норв.

Пазней Солвейг Крэй камандавала падводнай лодкай KNM Uredd (S305) тыпу «Ула», а ў 2004 годзе выйшла ў адстаўку ў званні капітана 3-га рангу.

Спасылкі Падводныя лодкі праекта «Кобен»

Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Падводнікі Нарвегіі Катэгорыя:Постаці Нарвегіі