Дзідзье Эрыбон (; нар. г., Рэймс) — французскі аўтар і філосаф.
Біяграфія Нарадзіўся ў Рэймсе, там прайшло ягонае дзяцінства. У сваім «аўтабіяграфічным аналізе» «Вяртанне ў Рэймс» (2009 г.) успамінае Рэймс як «горад зневажання». Ён апісвае сваё тамтэйшае быццё як дзіця рабочага, якое адкрыла свой гомасэксуалізм і стала аб'ектам нападак. Ён вывучаў філасофію, пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў месца выкладчыка ў адным з французскіх універсітэтаў. Побач з гэтым ён шмат гадоў працаваў у якасці запрошанага прафесара ва Універсітэце Берклі і ў Інстытуце прасунутых даследаванняў (Institute for Advanced Study) у Прынстане.
Аўтара шэрага кніг. У 1988 г. па-англійску выйшаў зборнік яго гутарак з Клодам Леві-Стросам. У 1989 г. выйшла яго біяграфія Мішэля Фуко, перакладзеная таксама на англійскую, нямецкую і рускую (у серыі «ЖЗЛ») мовы. Французскі сацыёлаг Даніэль Дэфер так ацаніў гэтую біяграфію: «На мой густ яна была … гісторыяй занадта акадэмічнага Фуко, г.зн. я быў крыху расчараваны, бо яна не паказала Фуко такім, якім ён быў». Эрыбон, паводле крытыка, зусім выключыў з разгляду «фантастычныя і жарсныя аспекты» жыцця Фуко.
Наступныя кнігі Эрыбона: Réflexions sur la question gay (1999), Une morale du minoritaire (2001), Échapper à la psychoanalyse.
У 2009 г. выйшла яго кніга «Вяртанне ў Рэймс», прысвечаная аналізу пытання аб тым, чаму дзеці рабочых так рэдка дабіваюцца сацыяльнага прызнання. Яна ўключае шмат элементаў аўтабіяграфіі. Нямецкі пераклад кнігі выйшаў у выдавецтве «Suhkamp» у 2016 г., і меў вялікі поспех у чытацкай публікі. Першы наклад быў раскуплены ў лічаныя дні, другі наклад амаль паўтарыў траекторыю першагаhttp://www.zeit.de/kultur/2016-07/didier-eribon-linke-angela-merkel-brexit-frankreich-front-national-afd-interview/komplettansicht.
Акрамя гэтага, ён часта публікуе артыкулы ў французскім часопісе «Le Nouvel Observateur».
Бібліяграфія Michel Foucault, Cambridge, MA: Harvard UP, 1991 Conversations with Claude Levi-Strauss, von Claude Levi-Strauss und Didier Eribon, University of Chicago Press, 1991 Michel Foucault et ses contemporains, Paris 1994 Réflexions sur la question gay, Paris 1999 Papiers d'identité. Interventions sur la question gay, Paris 2000 Une morale du minoritaire. Variations sur un thème de Jean Genet, Paris 2001 Hérésies. Essais sur la théorie de la sexualité, 2003 Sur cet instant fragile… Carnets, janvier-août 2004, 2004 Echapper à la psychanalyse. 2005 D'une revolution conservatrice et de ses effets sur la gauche francaise, 2007 Retour à Reims. Les Éditions Cartouche, Paris 2009
Спасылкі Сайт Дыброна Інтэрв'ю ў Die Zeit з нагоды выхаду нямецкага перакладу кнігі «Вяратнне ў Рэймс» Артыкул «Рабочы клас і гомасэксуальнасць: міф рэвалюцыі»
Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Францыі