Батакскія мовы — група з 7 моў, распаўсюджаных сярод батакскіх пляменаў на поўначы Суматры (Інданезія).

Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту; аказіянальна захоўваецца традыцыйнае батакскае пісьмо на пальмавых лістах на аснове паўднёваіндыйскага алфавіту, блізкае да бугійска-макасарскага і рэджангскага.

Батакскія мовы дзеляцца на дзве падгрупы: паўночная: даіры (уключаючы дыялект пакпак) — у раене г. Сідыкаланг, да паўночна-захад ад воз. Тоба; 1,2 млн чал., кара — на поўнач ад воз. Тоба; 600 тыс. чал. алас-клуэт — у раёне г. Кутакане і на поўнач-паўночны-ўсход ад г. Тапактуан; 80 тыс. чал.; паўдневая: сімалунгун (сімалунган) — да паўночнага ўсходу ад воз. Тоба; 1,2 млн чал.; займае прамежкавы стан, але часцей ставіцца да паўдневай падгрупыComparative Austronesian dictionary Vol. 1. by Darrell T. Tryon, Shigeru Tsuchida et al. p421 et seq; ангкола (анакола) — на поўдзень ад тоба ў раёне г. Сіпірок; 750 тыс. чал. мандайлінг — на поўдзень ад ангкола; 400 тыс. чал. тоба — востр. Самасір і на ўсход, поўдзень і захад ад воз. Тоба; 2 млн чал. Большасць слоў у мовах паўночнай падгрупы мае агульнае паходжанне, так у кара налічваецца 76 % агульных слоў з аласам, 81 % з пакпакам і 80 % з сімалунгунам, тады як з малайскім толькі 30 %The Austronesian languages of Asia and Madagascar. .

Аўстранезійская мова палаван-батак не адносіцца да дадзенай групы.

Зноскі

Катэгорыя:Мовы Інданезіі