Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (, , Мінская губерня — , расстрэльны палігон «Камунарка», ) — беларускі і расійскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся у 1890 годзе ў Глуску Мінскай губерні ў сям’і гандляра.
Да 1917 года служыў у гандлярскай канторы. З 1918 года — камісар-следчы, намеснік начальніка крымінальнага аддзела Маскоўскай надзвычайнай камісіі. У 1921—1927 гг. — намеснік начальніка Ленінградскага акруговага транспартнага аддзела АДПУ. З 1928 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Крыме.
З 1929 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў Беларускай ваеннай акрузе — старшыня ДПУ Беларускай ССР. З 1930 года — Народны камісар унутраных спраў БССР. Адзін з арганізатараў сфабрыкаванай ДПУ справы Саюза вызвалення Беларусі.
З 1931 года — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Урале, з 1934 года — паўнамоцны прадстаўнік НКУС па Сталінградскім краі. З 1936 года — начальнік інспекцыі па якасці Наркамата харчовай прамысловасці СССР.
Арыштаваны 16 ліпеня 1937 года ў Маскве, асуджаны 8 лютага 1938 года тройкай НКУС за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.
Літаратура
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Народныя камісары ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя супрацоўнікі НКУС Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка» Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР