Раман Сяргеевіч Філіпаў () — беларускі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967). Народны артыст РСФСР (1987).

Біяграфія Нарадзіўся 24 студзеня 1936 года ў Сімферопалі ў сям’і правінцыйнага акцёра. Скончыў Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна.

У 1960—1961 гадах працаваў у Маскоўскім драматычным тэатры імя А. С. Пушкіна; у 1961—1962 гадах — у Масканцэрце; у 1962—1969 гадах — Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску.

У 1969 годзе вярнуўся ў Малы тэатр і граў у ім да канца жыцця. У кіно — з 1954 года (першая роля — барэц у фільме «Чэмпіён свету»). Прымаў удзел у агучванні мультфільмаў, аўтар тэкстаў да песень кінастужак.

Памёр 18 лютага 1992 года.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя артысты РСФСР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы