Фрэдэрык Веселі (; нар. , Рэнан) — албанскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук» са Стамбула і нацыянальнай зборнай Албаніі.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў горадзе Рэнан, выступаў у юнацкасці за швейцарскія каманды «Рэнан» і «Лазана-Спорт». У 2008 годзе быў падпісаны камандай «Манчэстэр Сіці», пазней пераходзіў у «Манчэстэр Юнайтэд» і «Іпсвіч Таўн», але не прабіўся ў асноўны склад ні ў адным з гэтых трох клубаў. У другой палове сезону 2013/2014 пачаў гуляць за «Беры» на правах арэнды, потым у пачатку сезона 2014/2015 арандаваны «Порт Вэйл», завяршыўшы пераход туды ў студзені 2015 года. З ліпеня 2015 — асноўны ігрок каманды «Лугана» швейцарскай Суперлігі.
У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Эмпалі». У першай палове 2020 года на правах арэнды выступаў за французскі «Ле-Ман», а ў жніўні таго ж года падпісаў двухгадовае пагадненне з «Салернітанай», разам з якой выйшаў у Серыю A.
У жніўні 2022 года перайшоў у «Беневента», а ў ліпені 2023 года далучыўся да турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук».
Міжнародная кар’ера Веселі выступаў за зборныя Швейцарыі амаль на ўсіх узроўнях, быў у 2009 годзе капітанам зборнай на юнацкім чэмпіянаце свету, які швейцарцы выйгралі. Веселі адмовіўся выступаць за зборную Косава, а ў лістападзе 2015 года прыняў запрашэнне ад зборнай Албаніі. 31 мая 2016 года Веселі быў улучаны ў заяўку на чэмпіянат Еўропы 2016.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Футбалісты Албаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Албаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Іпсвіч Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Беры Катэгорыя:Ігракі ФК Порт Вэйл Катэгорыя:Ігракі ФК Лугана Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Ле-Ман Катэгорыя:Ігракі ФК Салернітана Катэгорыя:Ігракі ФК Беневента Катэгорыя:Ігракі ФК Фаціх Карагюмрук