Абвінавачанне ў праве — працэсуальная дзейнасць упаўнаважаных законам органаў ці службовых асоб, якая заключаецца ў даказванні віны асобы, што прыцягваецца да крымінінальнай адказнасці.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае 3 віды абвінавачання: дзяржаўнае (падтрымлівае пракурор), грамадскае (падтрымлівае ўпаўнаважаны прадстаўнік грамадскай арганізацыі ці працоўнага калектыву) прыватнае (падтрымлівае пацярпелы або яго прадстаўнік — адвакат).
Абвінавачанне таксама называецца змест абвінаваўчага тэзіса, сфармуляванага ў пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, а таксама ў абвінаваўчым заключэнні, выступленні абвінаваўцы ў судзе, у абвінаваўчым прыгаворы суда.
Літаратура
Катэгорыя:Крымінальна-працэсуальнае права