Арлінд Аеты (; нар. , ) — швейцарскі і албанскі футбаліст, абаронца румынскага клуба ЧФР з Клуж-Напокі і нацыянальнай зборнай Албаніі.
Клубная кар’ера Нарадзіўся і вырас у Базелі, у 2010 годзе падпісаў прафесійны кантракт з аднайменным клубам. З «Базелем» стаў чатырохразовым чэмпіёнам Швейцарыі, адзін раз выйграў Кубак. У лістападзе 2015 года перайшоў у італьянскі клуб «Фразінонэ»/ Arlind Ajeti al Frosinone — Frosinone Calcio, 24 лістапада 2015 года. . Дэбютаваўшы 6 студзеня 2016 года ў гульні з «Сасуола», забіў адзін мяч у свае і адзін — у чужыя варотыSassuolo Calcio-Frosinone Calcio 2:2 (Serie A 2015/2016, 18. Spieltag) — weltfussball.de .
У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Тарына», аднак у складзе з’яўляўся рэдка. Сезон 2017/18 правёў у арэндзе ў «Кратонэ», пасля вяртання ў жніўні 2018 года пакінуў «Тарына».
У верасні 2018 года стаў іграком швейцарскага «Грасхопера», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года далучыўся да дацкага клуба «Вайле», дзе гуляў да чэрвеня. З 2020 года выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Італіі за «Рэджану», «Падову» і «Пардэнонэ». У ліпені 2023 года перайшоў у румынскі ЧФР.
Міжнародная кар’ера Хоць выступаў за розныя юнацкія і маладзёжную зборную Швейцарыі/ Arlind Ajeti-Länderspiele — weltfussball.de , вырашыў гуляць за зборную Албаніі. Дэбютаваў у камандзе 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне матча супраць зборнай Францыі (1: 1)[http://eu-football.info/_match.php?id=1619 France and Albania national football teams played to a 1: 1 draw, 14 November 2014 — National football teams of Europe, international matches history . Трапіў у заяўку зборнай Албаніі на чэмпіянат Еўропы 2016 года Пахомов А. Еўра-2016. Зборная Албаніі — Футбол на Кулічках, 7 чэрвеня 2016 года..
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Футбалісты Албаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Албаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Фразінонэ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Кратонэ Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер Катэгорыя:Ігракі ФК Вайле Катэгорыя:Ігракі ФК Рэджана Катэгорыя:Ігракі ФК Падова Катэгорыя:Ігракі ФК Пардэнонэ Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР