5 рублёў (пяць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2019 і прысвечаны Брэсцкай вобласці. Купюра надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue».
Гісторыя Банкнот наміналам 5 беларускіх рублёў упершыню ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім боку банкнота размяшчалася выява ваўкоў, на адваротным — выява Дзяржаўнага герба («Пагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года5 рублёў (1992).
1 студзеня 2000 года ўведзены новыя банкноты, на пярэднім боку якіх размяшчалася выява Траецкага прадмесця ў Мінску, на адваротным — лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 верасня 2004 года5 рублёў (2000).
У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі беларускай нацыянальнай валюты ў 10 000 разоў з 1 ліпеня 2016 года ў абарачэнне быў уведзезны новы банкнот наміналам 5 рублёў узору 2009 годаПра правядзенне з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.
Апісанне Купюры ўзору 2009 года надрукаваны брытанскай фірмай «Thomas De La Rue»Новыя беларускія грошы зроблены ў Еўрасаюзе . Памер банкнота складае 135 х 72 мм. Банкнот прысвечаны Брэсцкай вобласці, адпаведнасць вобласці наміналу банкнота была вызначана ў алфавітным парадку. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў Каменцы Брэсцкай вобласці, на адваротным — калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце»)Апісанне грашовых знакаў узору 2009 года і іх асноўныя прыкметы сапраўднасці.
У 2019 дызайн банкноты быў нязначна мадыфікаваны (сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2019 год выпуску і інш.).
Крыніцы
Катэгорыя:Банкноты Беларусі Катэгорыя:1992 год у Беларусі