Схіл — нахіленыя участкі зямной паверхні, што фарміруюцца ў выніку і на сушы (у гарах, далінах, катлавінах, на ўзвышшах), а таксама на дне мораў і акіянаў (, падводныя хрыбты і ). Характар схілаў вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў.
На Беларусі каля 50 % ворных зямель размешчана на схілах.
Класіфікацыя Паводле паходжання вылучаюць: тэктанічныя; дэнудацыйныя; акумулятыўныя; складаныя.
Паводле формы: прамыя; пукатыя; увагнутыя; складанай будовы.
Паводле стромкасці: слабаспадзістыя (нахіл 1—3°); спадзістыя (З—5°); слабапакатыя (5—7°); пакатыя (7—10°); стромкія (10—15°); вельмі стромкія (15—20°).
Літаратура
Схіл // Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія / Рэд. М. В. Бірыла — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — 256 с. — 2800 экз. Схіл //
Спасылкі
Катэгорыя:Формы рэльефу