Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 () — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.
Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.
Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.
Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.
Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006).
Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.
Шлях да фіналу ПартугаліяКругФранцыяСапернікВынікГрупавая стадыяСапернікВынік1:1Матч 12:10:0Матч 22:03:3Матч 30:0КамандаАчкі312064+25312043+1530304403301214-31Выніковае становішчаКамандаАчкі321041+37312021+15310213-23301224-21СапернікВынікПлэй-офСапернікВынік1:0 (д. ч.)1/8 фіналу2:11:1 (д. ч.) (5:4 пен.)Чвэрцьфіналы5:22:0Паўфіналы2:0
Матч
Стадыён Фінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых.
Агляд Францыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П'ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з'явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога, а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы.
Матч
ПАРТУГАЛІЯ: БР 1 Руй Патрысью АБ 4 Жазэ Фонты АБ 21 Седрык Суарыш АБ 3 Пепэ АБ 5 Рафаэл Герэйру ПЗ 10 Жуан Марыу ПЗ 14 Вільям Карвалью ПЗ 16 Рэнату Саншыш ПЗ 23 Адрыен Сілва НП 17 Нані НП 7 Крыштыяну Раналду Замены:НП20Рыкарду КуарэжмаПЗ8Жуан МатыньюПЗ9ЭдырТрэнер:Фернанду Сантуш300pxФРАНЦЫЯ: БР 1 Уго Льярыс АБ 19 Бакары Санья АБ 22 Самюэль Умціці АБ 21 Ларан Касельні АБ 3 Патрыс Эўра ПЗ 15 Поль Пагба ПЗ 18 Муса Сісако ПЗ 14 Блез Мацюідзі НП 7 Антуан Грызман НП 8 Дымітры Пае НП 9 Аліўе ЖыруЗамены:ПЗ20Кінгслі КаманНП10Андрэ-П’ер ЖыньякНП11Антані МарсьяльТрэнер:Дзідзье Дэшам
Памочнікі суддзі: Сайман Бек Джэйк Колін Рэзервовы суддзя: Віктар Кашаі Дадатковыя памочнікі суддзі: Энтані Тэйлар Андрэ Марынер Рэзервовы арбітр: Дзьёрдзь Рынг
Статыстыка Статыстыка Партугалія ФранцыяУдары (у створ)9 (3)18 (7)Парушэнні1213Вуглавыя59Афсайды12Уладанне мячом47 %53 %Жоўтыя карткі64Чырвоныя карткі00Колькасць пасоў (дакладных)575 (496)710 (644)
Спасылкі UEFA Euro official website
Катэгорыя:Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні) Катэгорыя:Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 2016