Альвара Пелегрын Хестыда (; — ) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.
Біяграфія Выступаў за ўругвайскія футбольныя клубы «Чарлі Сальферына» (у пачатку кар’еры) і, у асноўным, за «Пеньяроль». Сяміразовы чэмпіён краіны. З 1927 па 1940 год у складзе зборнай Уругвая правёў 25 матчаў, уключаючы фінал першага ў гісторыі чэмпіянату свету.
Альвара з’яўляецца малодшым братам Оскарa Дыега Хестыда — прэзідэнта Уругвая ў 1967 годзе.
Тытулы Чэмпіён Уругвая (7): 1928, 1929, 1932, 1935, 1936, 1937, 1938 Чэмпіён свету (1): 1930 Алімпійскі чэмпіён (1): 1928
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пеньяроль Катэгорыя:Ігракі ФК Чарлі Сальферына Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1930