Насту́рка, капуцын (Tropaeolum) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым сцяблом, часам лазячыя. Лісце шчытападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя, са шпорцам, нагадваючым капюшон манахаў-капуцынаў. Колер кветак жоўты, аранжавы, чырвоны. Плод — каробачка.

Арэал

Налічвае каля 80 відаў, пашыраных у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У Еўропу завезены ў XVII стагоддзі.

Віды Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 88 відаў:

Гаспадарчае значэнне З'яўляецца адным з харчовых прадуктаў у краінах Паўднёвай Амерыкі. У ежу ўжываюць лісце, кветкі. У некаторых відаў ужываюць карэнішчы і клубні. Дэкаратыўныя расліны. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюцца сарты і .

Цікавыя факты Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 23 верасня 2013 года выпушчана ў абарачэнне памятная манета «Настурка (Tropaeolum)»Памятная манета «Настурка (Tropaeolum)» // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Літаратура Маўрышчаў В. В. Настурка //  — С. 202.

Спасылкі

Памятная манета «Настурка (Tropaeolum)» // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Настуркавыя Катэгорыя:Флора Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны