Ціндаа (, , ) — горад субправінцыйнага значэння ў Кітаі на ўсходзе правінцыі Шаньдун. Горад размешчаны на паўвостраве Шаньдун, на беразе Жоўтага мора і з’яўляецца найважнейшым портам, ваеннай базай і прамысловым цэнтрам. У горадзе выкарыстоўваецца ціндааскі дыялект () кітайскай мовы. Марскі курорт.
У лютым 1994 года Ціндаа быў унесены ў спіс 15 галоўных гарадоў КНРПрыморскі горад — Ціндаа — Міжнароднае радыё Кітая.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка Ціндаа размешчаны на поўдні Шаньдунскага паўвострава на беразе Жоўтага мора за 555 км на паўднёвы ўсход ад Пекіна. З усходу горад абмываецца Жоўтым морам; з поўначы мяжуе з гарадской акругай Яньтай, з захаду — з гарадской акругай Вэйфан. У 40 км ад цэнтра горада знаходзіцца гара Лаашань (1133 м).
Прыморская зона дзяржаўнага ўзроўню. Яе працягласць — 25 км, шырыня — 3 км. Марскія пляжы горада з дробным пяском абмываюцца цёплымі хвалямі Жоўтага мора.
Клімат Клімат у Ціндаа вільготны, мусонны. Сярэднегадавая тэмпература — +12,4 °C. Улетку душна, часта ідуць дажджы, сярэдняя тэмпература жніўня — 25,3 °C; узімку — моцны вецер, але не вельмі холадна, сярэдняя тэмпература ў студзені −0,9 °C. Самы прыемны час — восень і вясна. Сярэдні ўзровень гадавых ападкаў — 720 міліметраў.
Гісторыя
Да 1891 Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што людзі пачалі сяліліцца на тэрыторыі цяперашняга горада Ціндаа яшчэ 6000 гадоў назад. У часы Усходняй дынастыі Чжоу (770—256 да н.э.) быў заснаваны горад Цзімо (цяпер гэта месца знаходзіцца на тэрыторыі гарадскога павета Пінду), тады другі па велічыні ў Шоньдуне. У далейшым мясцовасць шмат разоў згадваецца ў розных крыніцах. Так, менавіта адсюль у 221 годзе да н.э. пасля аб’яднання Кітая першы імператар імперыі Цынь, Цынь Шыхуан, адпраўляў караблі ў Карэю і Японію. У-дзі, адзін з імператараў імперыі Хань, прынёс рытуальныя ахвяры на гары Буцзі побач з сучасным Ціндаа і распарадзіўся пабудаваць некалькі храмаў.
Пры імперыях Тан і Сун гэтыя месцы былі месцам стыкоўкі марскіх маршрутаў паўночнага і паўднёвага Кітая. Пры імперыі Юань гэтая мясцовасць сталі паўднёвым ускрайкам Цзяачжоу-Лайчжаускага канала, пракапанага праз Шаньдунскі паўвостраў.
Пры імперыі Мін тут размячалася важная ваенна-марская база, якая насіла назву Цзяааа.
У 1890-я гады імперыя Цын вырашыла стварыць на гэтым месцы ваеннае ўмацаванне, якое абараняла ад нападаў з мора. 14 чэрвеня 1891 года быў заснаваны горад Ціндаа, аднак будаўніцтва яго вялося даволі павольнымі тэмпамі.
Нямецкая і японская акупацыя
thumb|250px|left|Эскіз карты Ціндаа, прыблізна 1906 г. У 1897 годзе горад у складзе тэрыторыі «Заліў Цзяачжоу» па канцэсіі быў перададзены Германіі. Падставай да перадачы быў так званы «інцыдэнт у Цзюе», калі ў 1897 годзе два нямецкія місіянеры былі забіты ва ўсходнім Шоньдуне, і нямецкі ўрад выставіў ультыматум імператару, патрабуючы абароны хрысціян.
Немцы ператварылі Ціндаа ў стратэгічна важны порт, які кіраваўся Марскім упраўленнем (), у адрозненне ад іншых нямецкіх калоній, што падпарадкоўваліся Упраўленню калоній (). У Ціндаа базіравалася нямецкая Імператарская Усходне-азіяцкая крэйсерская эскадра, праводзячая ваенныя аперацыі па ўсім Ціхім акіяне. З 1898 года тут базіраваўся Трэці марскі батальён. Нямецкі ўрад правёў перапланіроўку вуліц і стварыў гарадскі план, які існуе і цяпер. У той час быў пабудаваны і піваварны завод (), які функцыянуе дагэтуль і вырабляе 12 % усяго кітайскага піва. Нямецкі ўплыў распаўсюдзіўся на ўсю правінцыю Шаньдун, у якой узніклі шматлікія прадпрыемствы з нямецкім капіталам.
thumb|250px|left|Карта Ціндаа ў 1912 годзе Перад пачаткам Першай сусветнай вайны нямецкія баявыя караблі пад камандаваннем адмірала фон Шпее пакінулі Ціндаа, каб дайсці да Германіі і пазбегнуць небяспекі блакавання іх у гавані ваенна-марскімі сіламі АнтантыЭскадра была практычна цалкам знішчана ў Фалклендскіх астравоў, сам фон Шпее і двое яго сыноў загінулі на флагманскім крэйсеры «Шарнгорст»..
Пасля пачатку вайны ў 1914 годзе японскі флот пры некаторым удзеле брытанскага блакіраваў Ціндаа — саюзнікі абвясцілі вайну Германіі ў адпаведнасці з англа-японскім дагаворам. Японскія войскі трымалі аблогу Ціндаа з 31 кастрычніка па 7 лістапада 1914 годаИсаков И. С. Операция японцев против Циндао в 1914 г. — М—Л.: Военмориздат, 1941.. Паводле вынікаў вайны на Парыжскай канферэнцыі было вырашана пакінуць захопленыя тэрыторыі ў правінцыі Шаньдун Японіі і не перадаваць іх Кітаю, што выклікала масавыя хваляванні.
У 1922 годзе горад быў вернуты кітайскім уладам. Пасля ўтварэння гаміньданаўскага ўрада ў Нанкіне ў 1929 годзе быў утвораны Спецыяльны горад Ціндаа (青岛特别市), у 1930 годзе ператвораны ў звычайны горад. Японія зноў акупавала Ціндаа ў студзені 1938 года падчас тэрытарыяльнай экспансіі ўздоўж кітайскага ўзбярэжжа пры дапамозе сумеснай аперацыі сухапутных войскаў і марской пяхоты.
Пасля Другой сусветнай вайны Пасля Другой сусветнай вайны Ціндаа зноў атрымаў статус «спецыяльнага горада», і гаміньданаўскія ўлады дазволілі ЗША выкарыстоўваць Ціндаа ў якасці базы Заходняга Ціхаакіянскага флоту. Аднак 2 чэрвеня 1949 года горад быў заняты камуністычнымі войскамі (самым апошнім з буйных гарадоў паўночнага Кітая).
У 1949 годзе горад быў падзлены на 7 раёнаў. У 1951 годзе да горада былі далучаны некаторыя тэрыторыі Спецыяльнага раёна Цзяачжоу (胶州专区), на якіх быў утвораны Лаашанскі прыгарадны раён, і былі расфарміраваны чатыры гарадскія раёны. У 1958 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу Спецыяльнага раёна Чанвэй (昌潍专区) і павет Цзімо са складу Спецыяльнага раёна Лаян (莱阳专区). У 1961 годзе павет Цзімо быў перададзены ў склад Акругі Яньтай (烟台地区), а паветы Цзяасянь і Цзяанань вернутыя ў склад акругі Чанвэй; Лаашанскі прыгарадны раён быў ператвораны ў павет Лаашань. У 1978 годзе павет Цзімо са складу Акругі Яньтай і паветы Цзяасянь і Цзяанань са складу акругі Чанвэй ізноў былі перададзены пад юрысдыкцыю Ціндаа. У 1983 годзе пад юрысдыкцыю Ціндаа перайшлі павет Лайсі са складу акругі Яньтай і павет Пінду са складу акругі Вэйфан
З 1984 года Кітай пачаў праводзіць адкрытую палітыку ў дачыненні да замежных інвестыцый. У выніку Ціндаа даволі хутка ператварыўся ў сучасны партовы горад. 5 лістапада 1984 года тры караблі ВМС ЗША ўпершыню пасля 1949 года наведалі Ціндаа. Гэта быў першы заход ваенных караблёў ЗША ў кітайскі порт пасля доўгага перапынку.
У 1987 годзе павет Цзяасянь быў ператвораны ў гарадскі павет Цзяачжоу. У 1988 годзе павет Лаашань быў ператвораны ў раён гарадскога падпарадкавання. У 1989 годзе паветы Пінду і Цзімо былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 1990 годзе паветы Цзяанань і Лайсі таксама былі ператвораны ў гарадскія паветы. У 2012 годзе гарадскі павет Цзяанань быў далучаны да раёна Хуандаа.
У наш час Ціндаа ўяўляе сабой буйны прамысловы цэнтр. Нядаўна быў пабудаваны новы дзелавы цэнтр горада на ўсход ад старога дзелавога раёна. Па-за межамі цэнтра размешчана вялікая індустрыяльная зона, дзе размешчаны прадпрыемствы хімічнай прамысловасці і цяжкага машынабудавання, а таксама навукаёмістыя галіны.
Адміністрацыйны падзел Горад субправінцыйнага значэння Ціндаа падзяляецца на 6 раёнаў і 4 гарадскіх павета:
Карта # Статус Назва Іерогліфы Піньінь Насельніцтва (2010 заўв.) Плошча (км2) Шчыльнасць насельніцтвы (/км²)1РаёнШынань市南区Shìnán qū544.80030,0118.153,952РаёнШыбэй市北区Shìběi qū1.020.70063,1816.155,433РаёнХуандаа黄岛区Huángdǎo qū1.392.6002220,1627,274РаёнЛаашань崂山区Láoshān qū379.500389,34974,735РаёнЛіцан李沧区Lǐcāng qū512.40095,525364,326РаёнЧэн'ян城阳区Chéngyáng qū737.200553,21332,617Гарадскі паветЦзяачжоу胶州市Jiāozhōu shì843.1001210696,788Гарадскі паветЦзімо即墨市Jímò shì1.177.2001727681,649Гарадскі паветПінду平度市Píngdù shì1.357.4003166428,7410Гарадскі паветЛайсі莱西市Láixī shì750.2001522492,9
Эканоміка thumb|300px|Від на начны горад з тэлевышкі, дзелавы цэнтр 2007 г. Ціндаа — гэта буйны эканамічны цэнтр Кітая. Тут размешчаны прадстаўніцтвы банкаў, вытворчыя магутнасці шматлікіх буйных кампаній і прадстаўніцтвы шматлікіх міжнародных фірмаў.
Прамысловасць: тэкстыльная (баваўняная, шарсцяная, ільняная, трыкатажная), транспартная, радыётэхнічная, металургічная, хімічная, электронная, гумавая, харчовая, тытунёвая, гарбарная, цэментавая. База рыбалоўства.
Ціндаа з’яўляецца адным з пяці самых буйных замежнагандлёвых портаў Кітая.
Міжнародныя адносіны
Гарады-пабрацімы
Сіманасекі, Японія — з 1979 Лонг-Біч, ЗША — з 1985 Акапулька, Мексіка — з 1985 Вільгельмсгафен, Германія — з 1992 Адэса, Украіна — з 1993 Тэгу, Паўднёвая Карэя — з 1993 Нес-Цыёна, Ізраіль — з 1997 Велзен, Нідэрланды — з 1998
Саўтгемптан, Вялікабрытанія — з 1998 Голуэй, Ірландыя — з 1999 Пуэрта-Монт, Чылі — з 1999 Падэрборн, Германія — з 2003 Перм, Расія — з 2003 Ілаіла, Філіпіны — з 2003 Мантэвідэа, Уругвай — з 2004 Клайпеда, Літва — з 2004
Більбаа, Іспанія — з 2004 Нант, Францыя — з 2005 Маямі, ЗША — з 2005 Санкт-Пецярбург, Расія — з 2006 Норт-Шоэр-Сіці, Новая Зеландыя — з 2008 Віла-Велья, Бразілія — з 2009
Гарады-партнёры
Гётэбарг, Швецыя — з 1994 Мангейм, Германія — з 1995 Інчхон, Рэспубліка Карэя — з 1995 Сан-Францыска, ЗША — з 1997 Кішынёў, Малдова — з 1997 Порт-Судан, Судан — з 1998 Арланда, ЗША — з 1998 Танжэр, Марока — з 1999 Рыека, Харватыя — з 1999 Пхентхэк, Рэспубліка Карэя — з 1999 Нарута, Японія — з 1999 Вестэргётланд, Швецыя — з 1999 Адэлаіда, Аўстралія — з 2000
Дананг, В’етнам — з 2000 Нікасія, Рэспубліка Кіпр — з 2000 Эдмантан, Канада — з 2000 Окленд, ЗША — з 2000 Лос-Анджэлес, ЗША — з 2000 Скаген, Данія — з 2000 Брэст, Францыя — з 2002 Кобэ, Японія — з 2003 Фукуока, Японія — з 2003 Пусан, Рэспубліка Карэя — з 2003 Кунсан, Рэспубліка Карэя — з 2003 Кэрнс, Аўстралія — з 2003 Ілаіла, Філіпіны — з 2003
Венецыя, Італія — з 2004 Браўнау-на-Іне, Аўстрыя — з 2004 Сент-Луіс, ЗША — з 2004 Кітакюсю, Японія — з 2005 Х’юстан, ЗША — з 2006 Санкт-Пецярбург, Расія — з 2007 Рэйнска-Рурскі рэгіён, Германія — з 2008 Віла-Велья, Бразілія — з 2009 Рычманд, Канада — з 2009 Рэгенсбург, Германія — з 2009
Літаратура Путеводители с Дмитрием Крыловым: Китай, Москва, Эксмо, 2007 год.
Спасылкі
Сайт урада Ціндаа Сайт пра горад Ціндаа Форум горада Ціндаа (рус.)
Катэгорыя:Гарады правінцыі Шаньдун Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР