thumb|200px|«Пскоўскае веча» (В. М. Васняцоў) Ве́ча (ад старажытнаслав. вет — рада) — народны сход у старажытнарускіх гарадах.

Збіралася па неабходнасці ці па ініцыятыве князя. У ХІ — ХІІ стст. у гарадах веча адыгрывала вялікую ролю ў дзяржаўным жыцці. Яно вырашала найбольш вострыя палітычныя і эканамічныя пытанні, магло абвяшчаць вайну ці заключаць мірнае пагадненне, прымаць ці выганяць князя, вырашаць складаныя і заблытаныя судзебныя справы. Удзел у вечы прымалі толькі дарослыя мужчыны, здольныя насіць зброю. Пастановы адбіраліся крыкам. Магчыма, што ў некаторых буйных гарадах веча праіснавала да XIV — XVI стст.

На Беларусі пасля прыняцця Магдэбургскага права было заменена на іншыя органы гарадскога самакіравання.

Літаратура

Катэгорыя:Кіеўская Русь Катэгорыя:Народныя сходы